Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага/Białoruska Szkoła Artystyczna

  • Strona główna
  • Polska
  • Warsaw
  • Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага/Białoruska Szkoła Artystyczna

Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага/Białoruska Szkoła Artystyczna Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага

Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага адкрывае свае дзверы для дзяцей і дарослых розных нацыянальнасцей і ўзроўняў падрыхтоўкі. Наша школа - прастора, дзе вы можаце развіваць свае здольнасці, займацца сумеснай творчасцю і пашыраць свой светапогляд.
Наша школа перадусім ставіць сваёй мэтай прасоўванне і развіццё беларускай культуры. Таму матэрыял, на падставе якога будзе праходзіць навучанне, ў большасці сваёй мае беларускае паходжанне. Мы хацім, каб наша школа стала месцам, дзе людзі з розных краін могуць пазнаёміцца з культурай Беларусі, адкрыць яе для сябе, навучыцца сьпяваць, размаўляць па-беларску, даведацца пра знаных дзеячаў беларускай культуры. А беларусы, якія прыйдуць да нас могуць паглыбіць свае веды і адкрыць для сябе шмат новага.

Творчыя напрамкі:
- Музыка
- Тэатр
- Выяўленчае мастацтва

Арганізатар:
FUNDACJA VOLNY CHOR
Партнёр:
Staromiejski Dom Kultury

Заняткі праводзяцца ў Старамескім Доме Культуры
(Rynek starego miasta 2)

Сардэчна запрашаем!

🎹 Набор у клас фартэпіяна Юліі МышкевічЗапрашаем дзяцей і дарослых на індывідуальныя заняткі па фартэпіяна ў школу Равен...
22/09/2026

🎹 Набор у клас фартэпіяна Юліі Мышкевіч

Запрашаем дзяцей і дарослых на індывідуальныя заняткі па фартэпіяна ў школу Равенскага.

Юлія Мышкевіч скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Асобная ўвага ў працы Юліі — музычнае развіццё дзяцей. Яна праходзіла курсы па методыцы Orff-Schulwerk, музычным развіцці дзяцей, музычнай педагогіцы і імправізацыі, а таксама працуе з дзецьмі дашкольнага і школьнага ўзросту.
На занятках з Юліяй вучні знаёмяцца з фартэпіяна, развіваюць музычны слых і пачуццё рытму, вучацца разумець музыку і ўпэўнена працаваць з інструментам. А галоўнае — паступова знаходзяць уласны спосаб сябраваць з інструментам. 🤍

🎶 Запіс на заняткі для дзяцей і дарослых ужо адкрыты!
Каб даведацца больш і падабраць зручны час, напішыце нам у direct Беларуская школа мастацтваў імя М.Равенскага | Варшава 🤍

🎤 Запрашаем на вакальныя заняткі з Наталляй Есьман!Наталля выкладае вакал з 2003 года. Скончыла Беларускую дзяржаўную ак...
15/09/2026

🎤 Запрашаем на вакальныя заняткі з Наталляй Есьман!

Наталля выкладае вакал з 2003 года. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (вакальна-харавы факультэт) і мае вялікі досвед працы з дзецьмі і дарослымі.

Не мае значэння, ці вы толькі пачынаеце знаёмства з вакалам, ці ўжо спявалі раней. Наталля дапаможа знайсці свой тэмп і напрамак 🤗

🎶 Запіс на індывідуальныя заняткі для дзяцей і дарослых ужо адкрыты!

Хочаце паспрабаваць? Напішыце нам у direct Беларуская школа мастацтваў імя М.Равенскага | Варшава — раскажам пра заняткі і дапаможам падабраць зручны час.

Сёння ў самых маленькіх вучняў школы адбылася першая тэатральная сустрэча! ✨Няхай гэты навучальны год будзе поўны смелас...
12/09/2026

Сёння ў самых маленькіх вучняў школы адбылася першая тэатральная сустрэча! ✨

Няхай гэты навучальны год будзе поўны смеласці, фантазіі, новых сяброў і гісторый, якія захочацца расказаць✨

08/09/2026

🎶 Маленькая «Мара» набірае новых артыстаў!

Запрашаем дзяцей 7–10 гадоў у малодшую групу хору «Мара» 🤍 Тут дзеці вучацца спяваць і чытаць ноты, развіваюць музычны слых і адкрываюць, як шмат можа музыка, калі гучыць некалькі галасоў.

А яшчэ — шмат смеху, новых сяброў, рэпетыцый і канцэртаў✨
Спяваць у хоры — гэта крута! 💯

‼️ Праслухоўванне ў хор адбудзецца 12 верасня (субота) 13:00-15:00

За падрабязнай інфармацыяй пішыце нам у direct альбо тэлефануйце +48574419761 (Дар’я)

Няхай мары спаўняюцца! 🤍

📚 А што, калі мы скажам, што літаратура — гэта больш, чым школьны прадмет?Не проста падручнікі, аўтары і творы, якія трэ...
07/09/2026

📚 А што, калі мы скажам, што літаратура — гэта больш, чым школьны прадмет?
Не проста падручнікі, аўтары і творы, якія трэба прачытаць, а гісторыі, якіх няма ў падручніках. Нечаканыя факты. Пытанні, на якія не заўсёды ёсць адзін правільны адказ. Фантазія, спрэчкі, уласныя версіі і жаданне даведацца: «А што было далей?»

На занятках па беларускай літаратуры з Васілём Дранько-Майсюком дзеці менавіта так і сустракаюцца з літаратурай. Спадар Васіль расказвае так, што слухаць сапраўды цікава, а літаратура ператвараецца з прадмета ў прастору для ўяўлення, мыслення і адкрыццяў.

Запрашаем дзяцей (ад 11 гадоў) на заняткі па беларускай літаратуры кожную пятніцу 18:30-20:15.

02/09/2026

Набор у тэатральныя групы Аляксандра Ждановіча! ✨

А што, калі даць дзіцяці прастору, дзе можна прыдумляць, гуляць, пераўвасабляцца і не баяцца быць сабой? На нашых занятках дзеці знаёмяцца з тэатрам праз гульню: вучацца чуць і адчуваць партнёра, працаваць з голасам і рухам, развіваць уяўленне, увагу і ўпэўненасць у сабе. І, вядома, шмат іграць і ствараць свае маленькія гісторыі ✨

Запрашаем дзетак:

🌱 5-6 гадоў
кожную суботу, 12:00–12:45

🌿 6-7 гадоў
кожную суботу, 13:00-14:00

🎬 8-10 гадоў
серада 18:30–20:00
субота 14:00–15:30

Для дзяцей 6-10 гадоў адбудзецца праслухоўванне, дзе мы пазнаёмімся, крыху пагуляем і вызначым, якая група падыдзе дзіцяці лепш за ўсё❤️

📅 12 верасня ў 13:00
📍 Rynek Starego Miasta 2 (Staromiejski Dom Kultury)

Запісацца ў групы і на праслухоўванне можна праз direct ці па тэлефоне: +48 574 419 761 (Дар’я).

Прыходзьце знаёміцца ​​з тэатрам. Магчыма, менавіта тут пачнецца новая любімая гісторыя вашага дзіцяці✨

🎶 У новым навучальным годзе запрашаем дзяцей далучыцца да нашых творчых груп:• ЛІТАРАТУРА. Для тых, хто любіць гісторыі ...
27/08/2026

🎶 У новым навучальным годзе запрашаем дзяцей далучыцца да нашых творчых груп:

• ЛІТАРАТУРА. Для тых, хто любіць гісторыі і кнігі, а таксама хоча навучыцца расказваць іх па-свойму. На заняткі па літаратуры можна далучыцца
без праслухойвання.

• ТЭАТР. Групы для дзяцей 5-6 і 8-10 гадоў.

• ХОР “МАРА” Mara Belarusian Children’s Choir Для дзяцей і падлеткаў 7-17 гадоў.

‼️ 12 ВЕРАСНЯ, субота, з 13:00 да 15:00 па адрасе
Rynek Starego Miasta, 2 (Staromiejski Dom Kultury)
адбудзецца праслухоўванне ў тэатральныя групы і хор «Мара». Прыходзьце і паспрабуйце!

Запісацца на праслухоўванне можна праз direct
Беларуская школа мастацтваў імя М.Равенскага | Варшава або па тэлефоне +48 574 419 761 (Дар’я).

Далучайцеся да школы Равенскага — тут заусёды
ёсць месца для новай гісторыі, новага голасу і новай
мары.

Чакаем вас у новым навучальным годзе! ❤️

Пяты сезон школы мастацтваў імя Міколы Равенскага — пачынаецца!💥Мы ўваходзім у новы навучальны год з вялікімі планамі і ...
27/08/2026

Пяты сезон школы мастацтваў імя Міколы Равенскага — пачынаецца!💥

Мы ўваходзім у новы навучальны год з вялікімі планамі і вялікай камандай: больш за 150 вучняў і 14 выкладчыкаў. За гэтымі лічбамі — дзеці і дарослыя, якія спяваюць і граюць, выходзяць на сцэну, адкрываюць для сябе беларускую культуру, вучацца слухаць, ствараць і быць часткай супольнасці.

У школе працуюць розныя кірункі: тэатр, хоры, літаратура, сальфеджыа, вакал, фартэпіяна, акардэон, скрыпка, флейта.

Але школа Равенскага — гэта не толькі пра заняткі.

💐 Гэты навучальны год для нас асаблівы.
2026–2027 — год, у якім мы адзначаем юбілей Міколы Равенскага — беларускага кампазітара, дырыжора, выкладчыка, чалавека, чыё імя носіць наша школа.

Мы працягваем беларускую музычную і культурную традыцыю, якую захавалі для нас нашы кампазітары, выканаўцы, пісьменнікі і педагогі. Звяртаемся да іх творчасці, вучым дзяцей ведаць і любіць беларускую культуру — і адначасова шукаем новыя формы, новыя гучанні і сучасныя спосабы гаварыць пра яе.

Захоўваць — не значыць заставацца ў мінулым.
Захоўваць — значыць ведаць, адкуль мы прыйшлі, каб ствараць тое, што будзе жыць далей.

Таму ў нашым пятым сезоне будзе шмат новага✨
Новыя канцэрты. Новыя пляцоўкі. Новыя фарматы сустрэч са слухачамі. Майстар-класы і творчыя сустрэчы. Новыя праекты і новыя калабарацыі.

❤️ Пяты сезон Школы Равенскага. Мы пачынаем!
І вельмі цікава, куды гэтая гісторыя прывядзе нас у гэтым годзе 😉

Далучайцеся! 🫶🏼

Дзелімся фотарэпартажам з вакальнага канцэрта класа Дар’і Дзятко 🌸Кожны фотаздымак — гэта маленькі ўспамін пра вечар, на...
06/07/2026

Дзелімся фотарэпартажам з вакальнага канцэрта класа Дар’і Дзятко 🌸

Кожны фотаздымак — гэта маленькі ўспамін пра вечар, напоўнены музыкай, шчырымі эмоцыямі, хваляваннем і прыгожай музыкай.

Дзякуй усім, хто быў часткай гэтай прыгожай падзеі! 🤍

Вакальны канцэрт вучняў класа Дар’і Дзятко.Беларускія, класічныя і сучасныя вакальныя творы — у выкананні дзяцей і дарос...
03/07/2026

Вакальны канцэрт вучняў класа Дар’і Дзятко.

Беларускія, класічныя і сучасныя вакальныя творы — у выкананні дзяцей і дарослых 🎶

📅 4 ліпеня • 16:00
📍 Staromiejski Dom Kultury

Запрашаем! 🌷

Adres

Rynek Starego Miasta 2
Warsaw
00-272

Godziny Otwarcia

Poniedziałek 11:00 - 20:00
Wtorek 11:00 - 20:00
Środa 11:00 - 20:00
Czwartek 11:00 - 20:00
Piątek 11:00 - 20:00
Sobota 11:00 - 17:00

Telefon

+48574419761

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага/Białoruska Szkoła Artystyczna umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Szkoła

Wyślij wiadomość do Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага/Białoruska Szkoła Artystyczna:

Skróty

Udostępnij