21/02/2025
21 лютага - Міжнародны дзень Роднай мовы! 💗
Мы вельмі жадаем і зычым вам, каб мова наша стала звычайным сродкам камунікацыі і зносін, і перастала быць экспанатам музея "1000 і адна прычына, чаму я не размаўляю па-беларуску".
***
А тым часам мы падрыхтавалі для вас прыклады, якія дапамогуць узбагаціць слоўнікавы запас.
Будзьма разам 🤍 і усё будзе файна!
25/12/2024
Са Святамі, шаноўныя сябры і сяброўкі ❄️☃️
Няхай святочны настрой прынясе нам шмат энэргіі на наступны год, а родная мова стане моцнай апорай для захавання сабе і сваёй культуры, дзе б мы не былі 🤍🫂
30/09/2024
Распачаўся новы сезон "Мова Нанова з Варшавы" 📚
Дзякуй усім, хто быў з намі ♥️
Будзьма разам 🤗 і ўсё будзе файна 🤍
20/09/2024
Прывітанне, сябры! 🍃🍂
Пасля вакацыйнага перапынку курсы «Мова нанова з Варшавы» зноў урываюцца ў ваша жыццё 💥
Ужо 26 верасня запрашаем вас далучыцца да першых заняткаў новага сезона і разам адзначыць Еўрапейскі дзень моў, які прыпадае акурат на гэты чацвер.
А правесці гэты дзень з карысцю нам дапаможа спецыяльная госця – блогерка, рэдактарка, перакладчыца і стваральніца падкаста «Белліт» Наста Карнацкая!
«Ці будзе цікава?» – запытаецеся вы.
«Анягож!» – адкажам мы з Настай.
🗓 Калі: 26 верасня а 19:00
🏙 Дзе: WITRYNA Domu Wschodniego (Plac Konstytucji, 6, правае крыло)
Уваход: вольны (данаты вітаюцца!💸)
Без запісу і рэгістрацыі, але колькасць месцаў, вядома, абмежаваная! 😎
***
Курсы «Мова нанова з Варшавы» не маюць фінансавай падтрымкі і існуюць толькі дзякуючы вялікаму жаданню каманды.🤗
28/06/2024
‼️Вітанкі, сябры‼️
Пакуль наша каманда працягвае працаваць па ўсім свеце, то машына рэпрэсій - таксама, на жаль.
Цяпер і нашыя старонкі ў ВК, ОК і ТГ - таксама ў спісе экстрэмісцкіх ❌
Што ж, у нашыя дні - гэта знак нашай вернай дарогі
🤍♥️🤍
🌿Будзьце пільнымі, калі чытаеце нас з Беларусі.
Ну а мы ідзем далей☀️
19/06/2024
"Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага"
🤍♥️🤍
Мы таксама верым, дзядзька Васіль. І робім🔥
Віншуем нас усіх са стагоддзем з Дня нараджэння Васіля Быкава! 📝
📣Вялікі скарб - мець такога суайчынніка. Вялікі гонар - захоўваць гэты скарб - разам са слухачамі курсаў “Мова Нанова”: шанаваць памяць, чытаць творы і праз іх размаўляць з аўтарам, пісаць дыктоўкі і падцягваць мову, разумець вайну вачыма Васіля Быкава, паглыбляцца ў яго біяграфію ды інтэрв’ю, каб лепш зразумець і ўчора, і сёння.
І доўгай дарогай ісці дадому💔
Дзякуй, што Вы ў нас ёсць, дзядзька Васіль!
#Быкаў100
13/06/2024
Лета, лецейка, лета...☀️
І ў нас - чарговая сустрэча на занятках па беларускай мове "Мова Нанова з Варшавы".
І толькі паглядзіце, хто завітае да нас гэтым разам!⬇️
Упершыню ў нас у гасцях - вядомая беларуская блогерка Ліза Ветрава!💖
Таксама ў нас будзе пазнавальна-забаўляльная частка пра нашую мову, культуру ды традыцыі🔥
🔹Калі: 24 чэрвеня а 19:00
🔹Дзе: WITRYNA Domu Wschodniego (pl. Konstytucji, 6, Warszawa)
🔹Уваход: бясплатна (Free donation)
Без запісу, без рэгістрацыі 😎 але колькасць месцаў, вядома, абмежаваная!
***
Курсы Мова нанова з Варшавы не маюць фінансавай падтрымкі, існуюць толькі дзякуючы вялікаму жаданню каманды
17/05/2024
Нарэшце ўчора сустрэліся ў цёплай сяброўскай атмасферы на занятках па беларускай мове🤍🌿
Цешымся, што цяпер у нашай камандзе ёсць філолаг 👩🏻🏫 якая адразу ведае ўсе адказы на вашыя пытанні!
Размова з як заўсёды: вельмі глыбока, сэнсоўна і натхнёна! Дзякуй, Мікіта, за тое, што выбраў правесці гэты вечар з намі ❤️
Дзякуй таксама ўсім, хто завітаў да нас і падтрымаў zł 🫂🤍
Сачыце за навінамі і да сустрэчы на наступных занятках "Мова нанова з Варшавы"
***
Курсы Мова нанова з Варшавы не маюць сталай фінансавай падтрымцы і існуюць толькі дзякуючы вялікаму жаданню каманды.
02/04/2024
Шаноўныя 🌿
Падрыхтавалі для вас невялікі слоўнік па тэме "Вясна" 🌼
Лавіце слоўцы 📝
Будзьма разам 🤗 і ўсё будзе файна ♥️
31/03/2024
Шаноўныя і даражэнькія 🌿
Віншуем вас са святам Вялікадня 🙏🌼
А ці ведаеце вы значэнне слова "РАЗГАВІЦЦА" ?
Ці ў вашай мясцовасці так кажуць?
Пішыце ў каментарах 👇
***
А вы ўжо разгавіліся?