Беларускія школы ў Вільні. Інфапункт

Беларускія школы ў Вільні. Інфапункт

Share

Афіцыйны камунікат ініцыятывы беларускіх бацькоў у Вільні

03/09/2024

Вітаем, сябры!

Віншуем вас з пачаткам навучальнага года!

На жаль, для вялікай колькасці беларускіх дзяцей у Вільні ён па-ранейшаму пачаўся не ў беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. Нам стала вядома, што напрыканцы мінулага тыдня было некалькі тэлефанаванняў з гімназіі тым бацькам, хто раней падаваў заяўку ў другі клас. Размова ідзе менавіта пра той клас, у які была найбольшая колькасць ахвочых трапіць і найбольшая колькаць адмоў з-за адсутнасці месцаў (12 чалавек).

У траўні і чэрвені наша ініцыятыва абмяркоўвала з уладамі горада і адміністрацыяй навучальнай установы магчымасць стварэння паралелі для другіх класаў. Гэта было б найбольш слушным крокам у дадзенай сітуацыі, і гімназія мела кантакты бацькоў і ажно два месяцы, каб высветліць іх меркаванне на гэты конт.

І вось, за некалькі дзён да пачатку навучальнага года, гімназія, нарэшце, вырашыла гэта зрабіць. Сярод прапаноў, агучаных падчас тэлефонных размоў з бацькамі, узгадваліся магчымыя дадатковыя класы ў гімназіі ў Лаздзінай ці ў Vilniaus Liepkalnio mokykla у раёне вакзала. Як адзін з бацькоў дазнаўся з размовы з адміністрацыяй, гімназія, па іх словах, здолела датэлефанавацца далёка не ўсім з гэтага спіса, што сведчыць, па іх меркаванні, пра незацікаўленасць бацькоў у стварэнні дадатковых класаў.

Са свайго боку адзначым, што за тры дні да пачатку навучальнага года, як правіла, сем'і ўжо вызначыліся са школай, прынялі тую сітуацыю, у якой апынуліся, і думаюць пра тое, як дапамагчы дзецям настроіцца на новы вучэбны год. Мяняць планы ў апошнія дні бывае складана, а часам і проста нерэальна, напрыклад, з-за лагістыкі.

Такім чынам, пазітыўна ацэньваючы сам факт ініцыявання дыялогу з бацькамі адміністрацыяй гімназіі Скарыны, абраны шлях рэалізацыі гэтага намеру здзіўляе і пакідае шмат пытанняў. Хочацца спадзявацца, што гімназія шчыра зацікаўлена ў тым, каб дапамагчы дзецям трапіць ва ўстанову, а тэлефанаванні былі зроблены не для "птушачкі".

#беларусывільні #беларусывильнюса #пабеларуску #беларускаямова

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў 24/07/2024

Дзякуй Наша Ніва за ўвагу да гэтай праблемы.

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў У Вільні праблема: не ўсе ахвотныя вучыцца па-беларуску могуць трапіць у гімназію імя Францыска Скарыны. У 2019 годзе ў гімназіі на 1 верасня было 234 вучні, у 2023-м амаль ...

Want your school to be the top-listed School/college in Vilnius?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Category

Website

Address


Vilnius