29/09/2025
ВЫНІКІ ПРЭМІІ КАНГРЭСА - 2025
26 верасня 2025 года ў Берліне былі падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2024 года.
Апроч традыцыйных намінацый дадаткова экспертныя рады разглядалі англамоўныя манаграфіі за мінулыя 10 гадоў, а таксама разам з праектам Scholars for Belarus быў праведзены конкурс грантаў для публікацыі манаграфій і артыкулаў.
Абвяшчаем адзначаныя экспертамі спісы лепшых публікацый.
Конкурс грантаў ў падтрымку публікацыі навуковых тэкстаў:
Артыкулы:
Алена Ляшкевіч, Symbolic functions of the Belarusian Bagpipe (“Duda”) in Narratives of Modern Urban Bagpipes
Сцяпан Захаркевіч, “Вайна сімвалаў” падчас палітычных падзей 2020 г. і іх наступстваў у Беларусі: працэс генэзісу і развіцця барацьбы за сімвалічны кантроль прасторы жыцця.
Манаграфіі:
Вольга Лабачэўская. Аброк. Абыдзённік: Жаночыя рытуальныя практыкі
Уладзімір Валодзін. Misbehaving Under Socialism. Non-conformity at Universities in the Belarusian Soviet Socialist Republic of the Thaw Period (1953-1968)
Таццяна Арцімовіч, “WE ARE LIKE THE FOREMOTHERS” Traces of the Avant-gardes in Soviet Belarus
Лепшая англамоўная манаграфія замежнага аўтара за 2015-2024 гады:
1-2 месца (з роўнай колькасцю балаў):
Franziska Exeler. Ghosts of War. N**i Occupation and Its Aftermath in Soviet Belarus. Cornell University Press, 2022.
Simon Lewis. Belarus - Alternative Visions. Nation, Memory and Cosmopolitanism. Routledge, 2020.
3. Anika Walke. Pioneers and Partisans - An Oral History of N**i Genocide in Belorussia. Oxford University Press, 2015.
Лепшыя навуковыя публікацыі за 2024 год
Сацыяльна-палітычныя навукі (артыкулы):
1. Аляксей Кажарскі. An Authoritarian Spectacle: Visual Biopolitics and the Dramaturgy of the Poland-Belarus Border Migration Crisis, Visual Anthropology, 36:4, 373-396.
2. Генадзь Коршунаў. Калектыўная траўма: кейс Беларусі пасля 2020 года. Topos, 1 (52), 2024: 5-36.
3. Алеся Руднік. Co-option of Technology: Digital Repression and Legitimation Strategies of the Belarusian Regime. Communist and Post-Communist Studies, 1 December 2024; 57 (4): 28–55.
Гуманітарныя навукі (артыкулы):
1. Вольга Лабачэўская. (Уводзіны) Архіў забытай экспедыцыі, Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Лёндан: Skaryna Press; Варшава: Czabor Publishing, 2024. С. 10-43.
2. Ірына Лаппо. Незалежны беларускі тэатр у Польшчы: тры сезоны ў выгнанні „Studia Białorutenistyczne”, 2024, t. 18, s. 193-222.
3. Марыя Мартысевіч. Жанравы кантынуум ананімнай бурлескна-травестыйнай паэмы ў беларускай літаратуры ХІХ – ХХІ стагоддзяў: асаблівасці ўзнікнення і развіцця, „Studia Białorutenistyczne”, 2024, t. 18, s. 121-139.
Гуманітарныя навукі (манаграфіі):
1. Аляксандр. Дакукін. Мастацкі свет Алеся Разанава. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2024. – 282 с.
2-3 месца (агульная колькасць балаў)
Яніна Грыневіч. Як нацыя вучылася спяваць. Мінск: Беларуская навука, 2023.
Вольга Раманава. Другая история белорусского советского кино. Варшава: Янушкевіч, 2024.
Гісторыя (артыкулы):
1. Дзмітрый Віцько. Давыдаў камень ХІІ ст. з вёскі Камена Вілейскага раёна і яго сувязь з Барысавымі камянямі, “Homo Historicus”, 2024, tom 8, s. 10-51.
2. Ілля Вярбіла. Павільён БССР на Ўсесаюзнай выставе 1923 г. у Маскве: пошукі нацыянальнага стылю беларускай архітэктуры, „Bialoruskie Zeszytu Historyczne”, 2024, nr 57, s. 146-171.
3. Андрэй Чарнякевіч, Іна Соркіна. Станіславова: “Палац на пагорку”, “Homo Historicus”, 2024, tom 8, s. 203-239.
Гісторыя (манаграфіі):
1. Аляксандр Гужалоўскі. У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі “адлігі” (1953-1968). Мінск: Р.М. Цымбераў, 2024.
2. Аляксандра Валодзіна. Вальдэнсы ў канцы ХІІ - пачатку XV стагоддзя: паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю. Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2024.
3. Віктар Шадурскі. Нараджэнне беларускага Левіафана. Беларусь: ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыма (1990-1996). Беласток: Камунікат, 2024.
Віншуем пераможцаў!