22/02/2020
Нацыянальная кінашкола Даніі – альма матэр легендарнага Ларса фон Трыера, з’яўляецца адной з найлепшых кінашкол свету. Студэнтаў там не крытыкуюць, ім не ставяць адзнакаў, і у той жа час, як кажа адна з студэнтак: “Стымулююць так, як нідзе болей”.
“Шмат нашых студэнтаў дыслектыкі, яны могуць мець праблемы з чытаннем і напісаннем, як большасць выбітных творцаў”, – кажа намеснік дырэктара кінашколы, дацкі рэжысёр і прадзюсар Арнэ Бро. Адметнасць кінашколы ў тым, што выкладчыкі прымаюць навучэнцаў такімі, якія яны ёсць, і дапамагаюць ім раскрыцца, накіроўваючы на шлях пазнання сябе і навакольнага свету.
Конкурс можа дасягаць 100 чалавек на месца. Галоўны варунак – багаты жыццёвы досвед, цікавае партфоліа і яскравая індывідуальнасць. Да шчасліўцаў, якія сталі студэнтамі -- шыкоўныя мантажныя, самая сучасная здымачная тэхніка, прасторныя павільёны, агромністая глядзельная заля. У меню школьнай кавярні – стравы на выбар гатуюць шэф-повары. Адукацыя бясплатная, у тым ліку для іншаземцаў, але яны мусяць валодаць дацкай мовай. Адміністрацыя кінашколы сочыць за гендарнай і расавай роўнасцю, таму на кожным факультэце вучыцца роўная колькасць мужчын і жанчын, студэнтаў з Даніі і іншаземцаў. Адна з галоўных мэтаў кінашколы – падрыхтоўка творчых кадраў для стварэння нацыянальнага кінематографа, здольнага выжыць у варунках глабалізацыі і экспансіі Галівуду. Як гэта адбываецца – глядзіце ў 3 частцы рэпартажу.
УНІВЕРСІТЭТЫ СВЕТУ - ДАНІЯ | выпуск 1.2 | Нацыянальная кінашкола Даніі
Нацыянальная кінашкола Даніі – альма матэр легендарнага Ларса фон Трыера, з’яўляецца адной з найлепшых кінашкол свету. Студэнтаў там не крытыкуюць, ім не ста...
10/02/2020
Дацкія студэнты незадаволеныя тым, што маюць толькі 6 пар аўдыторных заняткаў на тыдзень: “Гэта так мала! Мы будзем дамагацца каб іх было больш.”
Разам з тым, стыпендыя дацкага студэнта большая за заробак беларускага прафесара. Адукацыя і медычныя паслугі там бясплатныя, мясцовыя студэнты маюць шмат ільгот, чужынцам таксама выдаткоўваюцца бонусныя сродкі. Студэнцкая рада ў Даніі можа дамагчыся адмены рашэння рэктарату, а дэканы факультэтаў занятыя галоўным чынам пошукам сродкаў для навуковых даследаванняў. І гэта пры тым, што Данія выдаткоўвае на ўніверсітэцкую навуку 2,37 млрд. долараў у год і займае другое месца ў свеце па долі такіх выдаткаў у ВУПе.
Самы яскравы герой рэпартажу – Ганс Пітэр Дженсен, у мінулым рэктар Політэхнічнай акадэміі і старшыня Рады рэктараў Даніі. Замест таго, каб пайсці на пенсію, працуе камендантам інтэрнату, таму што яму падабаецца дапамагаць студэнтам. У Даніі няма паняцця “прэстыжнасці” прафесіі. Наадварот, пахваляцца статусам сваёй пасады лічыцца дурным тонам. Усе вартыя павагі – і прыбіральшчыкі, і прафесары. Інтэрнаты ў Даніі належаць кааператывам ці фондам, а каменданты інтэрнатаў не назіраюць за дысцыплінай. Няма вахцёраў, ніхто не сочыць а якой гадзіне вы прыйшлі, калі і з кім вы паклаліся спаць, чым займаецеся ў вольны час. Наадварот на кухні ідзе падрыхтоўка да вечарыны, стаіць асобная лядоўня з півам, а ў фае інтэрната месціцца бар з танным алкаголем: “Больш бяспечна і эканомна бавіць час тут, чым ездзіць у горад”, - кажа студэнтка. Але існуе ўмова, за парушэнне якой вам могуць забараніць там жыць. Сачыць за гэтым ёсць адным з галоўных абавязкаў каменданта. Што гэта за ўмова – глядзіце ў 2 рэпартажы "Універсітэты свету. Данія."
УНІВЕРСІТЭТЫ СВЕТУ - ДАНІЯ | выпуск 1.1 | Настаўнікі і студэнты
У сакавіку 2019 г. дэлегацыя Універсітэта імя Ніла Гілевіча, пры дапамозе Дацкага Хельсінскага камітэта і фонда CISU, наведала Данію з мэтай азнаямлення з ун...
18/12/2019
Універсітэт імя Ніла Гілевіча прапаноўвае Вашай увазе цыкл праграм "Універсітэты свету". Першы выпуск прысвечаны Даніі.
У сакавіку 2019 г. дэлегацыя універсітэта, пры дапамозе Дацкага Хельсінскага камітэта і фонда CISU, наведала Данію з мэтай азнаямлення з універсітэцкай сістэмай гэтай краіны. Адбыўся шэраг сустрэч ва ўніверсітэтах Капенгагена, Одэнсэ, Роскілле, Нацыянальнай школе кіно, установе нефармальнай вышэйшай адукацыі - "Народным універсітэце", у тыповым студэнцкім інтэрнаце, Агенстве дацкіх універсітэтаў, Міністэрстве адукацыі і Дацкім парламенце — Фолькецінгу.
Падрабязней аб гэтым візіце можна даведацца з 1 серыі відэарэпратажаў.
Жадаем цікавага прагляду!
УНІВЕРСІТЭТЫ СВЕТУ - ДАНІЯ | выпуск 1.0 | Дацкая мадэль адукацыі
У сакавіку 2019 г. дэлегацыя Універсітэта імя Ніла Гілевіча, пры дапамозе Дацкага Хельсінскага камітэта і фонда CISU, наведала Данію з мэтай азнаямлення з ун...
27/10/2019
Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць на прэзентацыі відэарэпертажаў “Універсітэты свету” прысвечаных сучаснай вышэйшай адукацыі якія адбудуцца 28.10 - 1.11.2019 ў гарадах Беларусі:
Панядзелак - Баранавічы / 28 кастрычніка, а 18:00, Цэнтра падтрымкі прадпрыймальніцтва, вул. Савецкая 84.
Аўторак - Мінск / 29 кастрычніка а 18:00, Галерэя “Ў”, вул. Кастрычніцкая, 19.
Серада - Магілёў / 30 кастрычніка а 18:00, Цэнтр “Кола”, зав. Чкалава, 16.
Чацвер - Віцебск / 31 кастрычніка а 15:00, кавярня Торвальд, вул. Таўстога, 1.
Пятніца - Гродна / 1 лістападаа 18:00, Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава, 3.
27/10/2019
Новае выданне падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча – “Уводзіны ў філасофію”.
Кніга дае кароткі агляд асноўных раздзелаў і пытанняў філасофіі як дысцыпліны і адначасова ўяўляе сабой хрэстаматыю абраных тэкстаў з гісторыі сусветнай і айчыннай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі. Матэрыял размеркаваны ў межах дзевяці асноўных раздзелаў і ахоплівае большасць пытанняў стандартнага курса філасофіі. Фрагменты тэкстаў дастаткова рэпрэзентатыўныя для самастойнага вывучэння багацця і разнастайнасці дзвюх з паловай тысячагадовай гісторыі філасофскага здумлення.
Як піша ва ўступным слове рэдактар кнігі, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі: "Гэтая кніга з'яўляецца першым выданнем хрэстаматыі выбраных тэкстаў з сусветнай і айчыннай філасофскай традыцыі".
Выданне будзе прадстаўлена падчас прэзентацыі праграм “Універсітэты свету” у гарадах Беларусі.
Больш інфармацыі:
Навіны | “Уводзіны ў філасофію" | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Кніга дае кароткі агляд асноўных раздзелаў і пытанняў філасофіі як дысцыпліны і адначасова ўяўляе сабой хрэстаматыю абраных тэкстаў з гісторыі сусветнай і айчынн...
26/10/2019
Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашаюць на прэзентацыю відэарэпертажаў “Універсітэты свету” пра адукацыйную сістэму Даніі, якая з'яўляецца адной з найлепшых у свеце.
Прэзентацыя адбудзецца ў аўторак, 29 кастрычніка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул. Леніна з двара). Пачатак а 18:00.
У цыкле праграм распавядзецца аб Капенгагенскім універсітэце – найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Еўропы, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, аб умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.
З беларускага боку праграму прадставяць:
Уладзімір Колас – першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, кінарэжысёр, заснавальнік і дырэктар Беларускага Гуманітарнага Ліцэя, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, старшыня Беларускага камітэта United World Colleges.
Павел Церашковіч - прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі. 2001 - 2008 заснавальнік і кіраўнік кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. 2009 - 2012 Старшыня сената ЕГУ.
З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:
Карстэн Фледэліус - старшыня Хельсінскага камітэту Даніі, прафесар кафедры Кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.
Карл Эрык Фаверскаў – каардынатар Хельсінскага камітэту Даніі, прафесар Дацкага тэхнічкага ўніверсітэта, даследчык, журналіст.
Падчас сустрэчы будзе таксама прадстаўлена новае выданне падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча – “Уводзіны ў філасофію”. Акрамя Мінска, прэзентацыі адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі.
24/10/2019
Пачынаецца набор на падрыхтоўчыя курсы пры “Універсітэце імя Ніла Гілевіча”. Запрашаюцца вучні 8-11 класаў якія жадаюць падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, а таксама людзі сталага ўзросту і ўсе, хто хоча ўдасканаліць свае веды па наступных прадметах:
- беларуская мова
- англійская мова
- нямецкая мова
- польская мова
- матэматыка
- фізіка
- хімія
- біялогія
- гісторыя Беларусі
Выкладанне вядзецца па-беларуску!
Заняткі праводзяцца па адрасе: вул. Румянцава, 13 (ст м “Плошча Перамогі”) у сядзібе “Таварыства беларускай мовы”, адзін раз на тыдзень па панядзелках, суботах ці нядзелях.
Працягласць занятка – 80 хвілін, працягласць курса - 36 гадзін, кошт – 150 рублёў.
Даведкі і запіс на курсы па тэлефоне: +375296383359 /
альбо па спасылцы: https://www.nhu.by/hachu-vuchycca-va-universitece
ЗАПРАШАЕМ! :)
30/08/2019
Універсітэт імя Ніла Гілевіча выказвае вялікую падзяку нашым мецэнатам, партнёрам, донарам і ў прыватнасці ахвярадаўцам: Кавалюку А. М., Паўловічу А. Ю, Журоку С. В., Мотуз С.О., Алене Мікульскай, Андрэю Церашкову, Алесю Рыбачонку, Анатолю Каралькову за ахвяраванні пералічаныя на рахунак універсітэта.
Дзякуючы такім патрыётам як Вы ў Беларусі рэалізуецца ўніверсітэцкая адукацыя па-беларуску!
Пасля летніх канікул універсітэт працягвае сваю дзейнасць. Усе жадаючыя дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы: www.nhu.by/ahvyaravanne
25/06/2019
Дарагія сябры! У чацвер, 27 чэрвеня і ў чацвер, 4 ліпеня, з 18:20 запрашаем на першыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ.
Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх будуць Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма першай сустрэчы "Таямніцы Мірскага замка", тэма другой - "Старажытны Мсціслаў".
Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.
Чакаем па адрасе ў цэнтры Менска: вул. Румянцава, 13! Уваход вольны!
17/06/2019
“Базавы прынцып фінскай адукацыі— даць роўныя шанцы для ўсіх!”
Артыкул Паўла Церашковіча на тэму адукацыі ў Фінляндыі даступны па спасылцы ніжэй:
www.nhu.by/artykuly-uroki-finlyandyi
Калі вы хочаце размясціць свой матэрыял датычны вышэйшай адукацыі на нашай старонцы, калі ласка, пішыце на адрас: [email protected]
Артыкулы | Урокі Фінляндыі | Універсітэт імя Ніла Гілевіча
Універсітэт імя Ніла Гілевіча - ствараем першы беларускамоўны ўніверсітэт разам!