Лёгкая мова

Лёгкая мова Створана з любоўю да беларускае мовы і беларусаў 💜

КУРНЯ (kurnia)(назоўнік, жаночы род)А яшчэ: варкатня/варкатанне, мурканне/мурлыканне, курняўканне.Добра кату: прыгрэецца...
16/04/2026

КУРНЯ (kurnia)
(назоўнік, жаночы род)

А яшчэ: варкатня/варкатанне, мурканне/мурлыканне, курняўканне.

Добра кату: прыгрэецца, наеўшыся, і вядзе курню. (Фёдар Янкоўскі)

10/04/2026

Гэты жывы помнік побыту XIX ст. хавае ў сабе цэлую гісторыю старажытнага роду. Капліца-пахавальня як сімвал памяці ды кахання стаіць сярод вады і старых дрэваў у маленькім мястэчку Ідолта.

І гэта толькі адна з 20 лакацыяў з нашага новага фотагіду «Беларусь у тваім фокусе». Ён створаны для тых, хто хоча адкрыць таямнічую, напаўзабытую, багатую на гісторыю Беларусь.

У фотагідзе вы знойдзеце:

🧭 20 асноўных лакацыяў з QR-кодам, які дапаможа пракласці да іх маршрут;
📖 гісторыі славутасцяў і адпаведных месцаў;
💡 спісы і каардынаты цікавых мясцінаў, якія можна паглядзець побач;
📸 старонкі, дзе можна ўклеіць фота і сабраць уласную гісторыю падарожжаў;
🏷 купон са зніжкаю 10 % на якасны друк фота ад .lisa.by

Кожны гід у эстэтычна аформленай упакоўцы – сапраўдны падарунак для аматараў вандровак і роднай краіны.

Кошт фотагіду – 160 рублёў.

Адправім «Белпоштаю» ў розныя куткі Беларусі і свету.

📩 Аформіць заказ можна праз Direct або па спасылцы:
https://forms.gle/uzJdArYk9jts7TzA8

Даражэнькія, каб 6-е (шостае) выданне календароў-слоўнічкаў "Лёгкая Мова" на 2027 год пабачыла свет, абвяшчаем татальную...
18/03/2026

Даражэнькія, каб 6-е (шостае) выданне календароў-слоўнічкаў "Лёгкая Мова" на 2027 год пабачыла свет, абвяшчаем татальную ліквідацыю – 25 руб. замест 55!

Гэты каляндарык – збор шматлікіх самабытных словаў, цікавых і рэдка ўжываных у сучасным часе. Цудоўная магчымасць узбагаціць Ваш слоўнікавы запас 😌

З радасцю адправім Вам каляндарык поштаю, або можаце зрабіць заказ праз WB: артыкул #596180560

🫶🏻🫶🏻🫶🏻

ЛЁСТАЧКІ (lostački)(назоўнік, толькі множны лік)🔸Лёстачкі падпускае – прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб...
10/03/2026

ЛЁСТАЧКІ (lostački)
(назоўнік, толькі множны лік)

🔸Лёстачкі падпускае – прыказваюць, калі нехта пачынае прыдобрывацца, каб нешта сабе выманіць. (Прыказкі Лагойшчыны)
🔸Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць – адправеднік рас. выразу "Вилять хвостом (угодничать)"

А вось адкуль слова "страўнік" ☺️ТРАВÍЦЬ (travić)(дзеяслоў, незакончанае трыванне)Засвойваць у працэсе стрававання, пера...
02/03/2026

А вось адкуль слова "страўнік" ☺️

ТРАВÍЦЬ (travić)
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)

Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.

Кажуць, вось-вось! А заўтра ўжо вясна! 🥰АДЛÍЖЫЦЬ (adližyć)(дзеяслоў, закончанае трыванне)Стаць адліжным (пра цёплае з ра...
28/02/2026

Кажуць, вось-вось! А заўтра ўжо вясна! 🥰

АДЛÍЖЫЦЬ (adližyć)
(дзеяслоў, закончанае трыванне)

Стаць адліжным (пра цёплае з раставаннем снегу надвор'е).

🔸️Калі адліжыла і засвяціла сонца, я выняў з акенца салому, каб усім у хляве стала лепш. (Брыль).

Даражэнькія, запрашаем вас на Зімовы баль CRAFTMALL 19-20-21 снежня ў Astoria 💫Навагодні кірмаш ручных вырабаў (можна пр...
10/12/2025

Даражэнькія, запрашаем вас на Зімовы баль CRAFTMALL 19-20-21 снежня ў Astoria 💫

Навагодні кірмаш ручных вырабаў (можна прыдбаць і нашыя цудоўныя каляндарыкі "Лёгкая Мова"), ялінкавы кірмаш, святочны фуд-корт, майстар-класы, ялінка, музыка і чароўная атмасфера свята будуць чакаць вас усе тры дні ў адным з самых прыгожых месцаў горада.

Бярыце родных, сяброў, дзяцей, хвосцікаў і прыходзіце да нас за тым самым настроем jingle bells ✨

Уваход вольны 0+
Dog friendly
____________________________

Winter Ball Craftmall | 19-21 снежня з 12.00 да 20.00
Асторыя (шацёр)
(на беразе вадаёма Дразды)
Мінск, пр-т Пераможцаў, 116

Частка 2. Архітэктурная падборка – тэрміны, якія крыху дапамогуць вам у вандроўках па Беларусі.А калі пазналі, што за аб...
05/12/2025

Частка 2. Архітэктурная падборка – тэрміны, якія крыху дапамогуць вам у вандроўках па Беларусі.

А калі пазналі, што за аб'екты на гэтых фота, – абавязкова дзяліцеся у каментарах 🩵

У Дзень народзінаў нашага выбітнага пісьменніка 🤍"Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі д...
26/11/2025

У Дзень народзінаў нашага выбітнага пісьменніка 🤍

"Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон". (Уладзімір Караткевіч "Ладдзя роспачы")

Вязаная падборачка нашых словаў 😽
13/11/2025

Вязаная падборачка нашых словаў 😽

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Лёгкая мова posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The School

Send a message to Лёгкая мова:

Shortcuts

Share

Category