26/02/2017
27 ЛЮТАГА | 19:00 | ЦЭХ (Кастрычнiцкая, 16) | Уваход: 4 BYN
ЛЕКЦЫЯ «АБРАД ВЯСЕЛЛЯ. ПРАКТЫКА IНIЦЫЯЦЫЙ ў ТРАДЫЦЫЙНЫЙ КУЛЬТУРЫ»
З старадаўніх часоў у розных культурах свету, у тым ліку і беларускай, складваліся комплексы дзеянняў і практык, якія дапамагалі чалавеку перайсці з аднаго стану ў іншы, адзначалі заканчэнне аднаго этапа і пачатак другога (узроставага, сацыяльнага, прафесійнага), спрыялі адаптацыі, “праграмавалі” на годную адпаведнасць жыцця ў новым статусе. Пераходныя перыяды ў псіхалогіі звязваюць з крызісамі, а ў традыцыі з рытуаламі пераходу, цi, ініцыяцыямі. Традыцыйны вясельны абрад таксама можна аднесці да пераходнага, бо ён забяспечваў “перараджэнне” у іншы сацыяльны статус і пераход на новы этап жыцця.
Знікнуўшы з паўсядзённага жыцця, абрады пераходу, дакладней, іхняя сутнасць пачала практыкавацца ў псіхатэрапіі. Для чаго патрэбны абрады пераходу, як яны на нас ўздзейнічаюць, у чым тут асаблівасці беларускага вясельнага абраду, - паспрабуем разабрацца на сустрэчы.
Вядучая лекцыi Юлія Гагуліна, як культуролаг i практык, займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры, рамёствамі, спевамі (удзельніца фолк-авангард гурта ULA) і спробамі адаптацыі народнай культуры да гарадскога жыцця.
Вывучэньне сваёй традыцыйнай культуры ВАЖНА, таму што гэта:
1. дапамагае разьвіваць мясцовую СУЧАСНУЮ культуру (не капіраваць, не пераймаць, а ствараць новыя непаўторныя творы),
2. дае патрэбную базу, каб лепей разумець навакольны сьвет,
3. знаёміць нас з арыгінальнымі, жывымі, мясцовымі культурнымі адзінкамі (песьнямі, творамі мастацтва ды інш.), якія былі "распрацаваныя" яшчэ задоўга да таго, як былі ўтвораныя словазлучэньні Рэспубліка Беларусь ці Злучаныя Штаты Амерыкі.
#искусство #мастацтва #минск #искусствоминска #искусство #цэх #мызука #густ