6В Мастацкая Майстэрня

6В Мастацкая Майстэрня 6В - это пространство, объединившее мастерскую и кофейню.Мы проводим регулярные курсы рисунка, иллюстрации, слушаем лекции об искусстве.

UPD: усе сталы знайшлі рукі. 15 любімчыкаў!- Вы думаеце, мы з добрымі навінамі?- Ан не, мы пра сталы.Нашыя прыўкрасныя с...
21/08/2021

UPD: усе сталы знайшлі рукі.

15 любімчыкаў!
- Вы думаеце, мы з добрымі навінамі?
- Ан не, мы пра сталы.

Нашыя прыўкрасныя сталы шукаюць рукі: тоўстая якасная фанера на зварным каркасе з металічнай трубы: яны рабіліся намі спецыяльна для праекта і служылі нам і сталам для працы, і лавамі для лекцый, і зборнымі кубамі для выставаў, на іх пазіравалі натуршчыкі для накідаў.

Гэтыя п-абразныя кантрукцыі неверагодна крута паказалі сябе ў эксплуатацыі і былі нам вернымі сябрамі, упэўненая, вы памятаеце іх. Палова пакытая белай эмаллю, палова - натуральнага фанернага колеру пад лакам. Некаторыя - з пад'емнымі пад 30' крышкамі.
Сталешніцы - рабочыя, баявыя, замазаныя і пакоцаныя, як мае быць у майстэрні, але ўсе шліфуецца.

Аддаем за любую сумму, на каторую вы хаціце іх абмяняць.
На іх нарадзілася шмат прыўкраснага - карыстайцеся на шчасьце, яны зараджаныя на максімальную творчасьць!

Ахуедземце! Ахтунг, апошняе месца шукае гаспадара!!!Прызнацца, немагчыма больш у горадзе М, дзе штодня не адбываецца ніч...
02/12/2020

Ахуедземце! Ахтунг, апошняе месца шукае гаспадара!!!

Прызнацца, немагчыма больш у горадзе М, дзе штодня не адбываецца нічога натхняльнага. Нам патрэбная мастацкая перазарадка - правесьці выходныя ў лесе з малюнкамі на каленях, глінтвейнам пад начным небам, комінам у хаце і лазьняй.

З пятніцы па нядзелю будзем маляваць, размаўляць і грэцца, гуляць і кушаць. У нас для вас - суперсакрэтная мастацкая праграма - але абяцаем не грузіць: так, троху дапамагчы з пошукам аб'екта малявання.
Фарбы, халсты і пэндзалі - нашыя сябры на выходныя…ну, можа яшчэ коціка якога зловім.

Выезд: 4 снежня, пятніца, 12:00
Вяртанне: 6 снежня, нядзеля, 16:00

Кошт: 240 на чалавека з пражываннем, трансферам, трохразовым харчаваннем і пятнічным паходам у лазьню, мастацкімі матэрыяламі.

Сябры! У панядзелак мы збіраемся маляваць накіды з аголенай натуры, калі збярэцца 5 мастакоў.Мы запрасілі прыгожую жаноч...
02/11/2020

Сябры! У панядзелак мы збіраемся маляваць накіды з аголенай натуры, калі збярэцца 5 мастакоў.
Мы запрасілі прыгожую жаночую мадэль, прадугледзелі дыстанцыйную рассадку, і будзем удзячныя за масачны этыкет.

Запісвайцеся, калі ласка, + у каменты ці ў прыват.
Памалюем увечары?

19:00, пр-кт Незалежнасці, 179
15 руб, 10 у абанеменце, усе матэрыялы ўключаныя.

У наш мікрабар учора пасля 8 вечара прыйшла Санстанцыя. І закрыла.А сення пасля гадзіны дня прыйшоў МЧС і таксама хацеў ...
30/10/2020

У наш мікрабар учора пасля 8 вечара прыйшла Санстанцыя. І закрыла.
А сення пасля гадзіны дня прыйшоў МЧС і таксама хацеў зачыніць, але абрадаваўся, што мы ўжо зачыненыя - меньш работы.

Любім вас, любім Беларусь, вернемся як зможам.

Сення ў нас накіды з аголенай натуры, любімыя, карысныя і прыгожыя.Але, нажаль, апошні месяц на натурных сэсіях было вел...
19/10/2020

Сення ў нас накіды з аголенай натуры, любімыя, карысныя і прыгожыя.
Але, нажаль, апошні месяц на натурных сэсіях было вельмі пуста... і мы сумуем.
Пастаўце, калі ласка, + у каменты ці напішыце нам, што будзеце.
5 запісаў - і праводзім, не, сядзім і плачам дома.

19:00, панядзелак, пр-кт Незалежнасці, 179

Уваход: 15 рублеў, 10 у абанеменце.

Натхняльнае падарожжа ў сьвет мастацтва з Вольгай Рыжык і Машай Пучковай. Мы выйдзем у космас і нырнем у акіян, пакатаем...
14/10/2020

Натхняльнае падарожжа ў сьвет мастацтва з Вольгай Рыжык і Машай Пучковай. Мы выйдзем у космас і нырнем у акіян, пакатаемся на слане і прыручым марскіх конікаў - пры дапамозе інструментаў мастака, і, канешне, неўтаймаванай дзіцячай фантазіі!
Кожны тыдзень нас чакае новая тэхніка і новая тэма. Гарбата і пячэнькі.
І, канешне, гатовая работа, каторую вы забярэце з сабой.

20.10, аўторак 15:00-17:00 Рыжык Оля
22.10, чацьвер 15:00-17:00 Пучкова Маша

Кошт: 25 рублёў, усе матэрыялы і ўсе пячэнькі ўключаныя.
Запіс: https://forms.gle/EWkMHXVhPsbJShuR8

Заўтра ў нас пятнічны вечар з Наталі Сарот і З гэтымі шыкоўнымі дамамі мы трапім у французскую літаратуру сярэдзіны 20га...
08/10/2020

Заўтра ў нас пятнічны вечар з Наталі Сарот і

З гэтымі шыкоўнымі дамамі мы трапім у французскую літаратуру сярэдзіны 20га стагоддзя, даведаемся, што такое трапізмы: будзем іх пісаць і маляваць.

Культурны і прыгожы вечар са свечкамі на сталах, віном у бакалах але, здаецца, не без 6В-шнага азарта і хуліганства.

Падрабязьней тут: https://www.facebook.com/6Bminsk/posts/1139944046419511

Запіс - "+" у каменце ці ў прыват.

Самы літаратурны, самы творчы і незвычайны курс ад Насці Рыдлеўскай вяртаецца!Насьця – выкладчыца замежнай літаратуры і ...
08/10/2020

Самы літаратурны, самы творчы і незвычайны курс ад Насці Рыдлеўскай вяртаецца!
Насьця – выкладчыца замежнай літаратуры і сапраўдны скарб беларускага сучаснага мастацтва. Неверагодна самабытная, прадуктыўная і таленавітая мастачка: некалькі прыватных выставаў, фенаменальны творчы рост і фарміраванне ўласнага стылю – літаральна за год, і мы так радуемся і ганарымся ёй!
На яе курсе мы вучымся разумець літаратуру і шукаць натхненне ў тэксце. Кожны занятак складаецца з лекцыі на 30-40 хвілін, у каторай Насьця асьвятляе пэўны этап развіцця замежнай літаратуры і расказвае аб абраным аўтары, яго прыемах і стылі.
Мы чытаем урыўкі твораў, натхняемся і малюем. Насьця раскажа аб сродках пераносу літаратурных прыёмаў у плоскасьць выяўленчага мастацтва.
Акцэнт робіцца на выкарыстанні розных маст.матэрыялаў на кожным занятку курса, а на некаторых занятках мы нават прапануем вам працаваць са словам і пісаць уласныя кароткія тэксты да сваіх арт-аб’ектаў. Малюем хутка, спрабуем розныя прыёмы пазбаўлення страха белага ліста.

Як бачыце, максімальна насычаны і багемны курс – таму і дзень яму – пятніца!
Старт курса: 9 кастрычніка
19:00 – 21:00
Кошт аднаго занятку: 25 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.
Просім выконваць масачны этыкет.
Запіс у прыват.

Волшебство!
05/10/2020

Волшебство!

Монапрынт!
Унікальны, яркі, непаўторны. Магія ручнога друку ў гэтай тэхніцы зашкальвае, і нам даўно хацелася зазваць Аню Белавус у госьці для майстар-класа.
Манапрынт –гэта асобны від графікі са сваім почаркам і характарам – будзем знаёміцца!

План МК:
1. Знаемства з монапрынтам. Падабенства і адрозьненне ад гравюры і манатыпіі
2. Апісанне тэхнікі і метада манатпрынта
3. Практыка
4. Выстава лепшых адбіткаў
Нас чакае вельмі цікавы і насычаны занятак, з выразкай трафарэтаў, працай за афортным станком і рознакаляровымі тыпаграфскімі фарбамі.
Ух, самі яго чакаем-чакаем. Далучайцеся, сябры, зробім мэджык-прыгажосьць!

10 кастрычніка, субота, 17:00
Кошт: 40 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.

Монапрынт!Унікальны, яркі, непаўторны. Магія ручнога друку ў гэтай тэхніцы зашкальвае, і нам даўно хацелася зазваць Аню ...
05/10/2020

Монапрынт!
Унікальны, яркі, непаўторны. Магія ручнога друку ў гэтай тэхніцы зашкальвае, і нам даўно хацелася зазваць Аню Белавус у госьці для майстар-класа.
Манапрынт –гэта асобны від графікі са сваім почаркам і характарам – будзем знаёміцца!

План МК:
1. Знаемства з монапрынтам. Падабенства і адрозьненне ад гравюры і манатыпіі
2. Апісанне тэхнікі і метада манатпрынта
3. Практыка
4. Выстава лепшых адбіткаў
Нас чакае вельмі цікавы і насычаны занятак, з выразкай трафарэтаў, працай за афортным станком і рознакаляровымі тыпаграфскімі фарбамі.
Ух, самі яго чакаем-чакаем. Далучайцеся, сябры, зробім мэджык-прыгажосьць!

10 кастрычніка, субота, 17:00
Кошт: 40 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя.

Мы кожны год вяртаемся да курса камапзіцыі – і кожны раз па-рознаму.  Гэта самая важная і самая яркая тэма, каторая чырв...
05/10/2020

Мы кожны год вяртаемся да курса камапзіцыі – і кожны раз па-рознаму. Гэта самая важная і самая яркая тэма, каторая чырвонай лініяй ідзе праз усе выяўленчыя сферы – дызайн, ілюстрацыю, жывапіс і малюнак, фатаграфію.
Гэтым годам мы працуем з Марыяй Касьценка

Праграма курса: класіка ў аўтарскай інтэрпрэтацыі. Разглядаем базавыя прынцыпы пабудовы, аналізуем і трэніруем кампазіцыйны нюх.

1. Баланс. Адбіткі трох першасных форм чорнай тушшу на паперы. Розныя фактуры: пенапласт, фальга, папера, холст
2. Сіметрыя. Каляровы калаж
3. Кантраст. Пісьмо чорнай тушшу па паперы
4. Статыка. Калаж
5. Дынаміка. Пісьмо тушшу па паперы
6. Рытм. Адбіткі розных тэкстур, прыродных і тэхнічных
7. Вольная тэма. Фінальная работа на планшэце А3.

Курс карысны маладым дызайнерам і мастакам, каторым хочацца ўпэўнена і легка вырашаць цікавыя кампазіцыйныя задачы. Больш сталым практыкам таксама горача раім - зможам адыйсьці ад звыклых штампаў пабудовы ліста.

20.10 – 12.11
Па аўторках і чацьвяргах, 18:30 – 21:00
Кошт: 210 рублёў, усе матэрыялы ўключаныя
Запіс у дырэкт

У панядзелак запрашаем вас на накіды!Малюем аголеную натуру з 19 да 21:00, хуткія пастаноўкі ад 5 да 15 хвілін.Карысна, ...
03/10/2020

У панядзелак запрашаем вас на накіды!
Малюем аголеную натуру з 19 да 21:00, хуткія пастаноўкі ад 5 да 15 хвілін.
Карысна, прыгожа, бадзёра!

Кожны панядзелак, 19:00-21:00
Уваход: 15 рублеў, 10 у абанеменце.
Усе матэрыялы ўключаныя.

Address

Независимости пр. 179/27а
Minsk
220125

Opening Hours

Monday 09:00 - 22:00
Tuesday 09:00 - 22:00
Wednesday 09:00 - 22:00
Thursday 09:00 - 22:00
Friday 09:00 - 22:00
Saturday 09:00 - 22:00
Sunday 09:00 - 22:00

Telephone

+375444750007

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when 6В Мастацкая Майстэрня posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The School

Send a message to 6В Мастацкая Майстэрня:

Shortcuts

Share