UWC Belarus

UWC Belarus Стыпендыі для маладых беларусаў у міжнародных каледжах.
 Telling about the lives of Belarusian UWC students all over the world 🌎

Анлайн заяўка на конкурс стыпендый 2022-2024 - https://apply.uwc.org/prog/belarus/

У якім яшчэ тэксце можна сустрэць разам экалагічны Фрайбург, лінгвістыку, Лацінскую Амерыку і Якуба Коласа? Вядома ж, у ...
25/09/2026

У якім яшчэ тэксце можна сустрэць разам экалагічны Фрайбург, лінгвістыку, Лацінскую Амерыку і Якуба Коласа? Вядома ж, у чарговым пасце-знаёмстве ад UWC Belarus!

Наша сённяшняя гераіня — Таня, якая вучыцца ў UWC Robert Bosch College. Вось што яна расказвае пра сваё жыццё ў UWC:

“Усіх вітаю!!! Мяне завуць Таня, і ўжо больш за два тыдні я жыву на ўскраіне Фрайбурга — аднаго з самых экалагічных гарадоў Нямеччыны. Тут знаходзіцца UWC Robert Bosch College!

Я нарадзілася ў Менску і пражыла тут усё сваё жыццё. Я цікаўлюся лінгвістыкай і дакладнымі навукамі, люблю даведвацца новае і не люблю абмяжоўваць свае мэты. Яшчэ я вельмі люблю жартаваць, а таксама маю брата-двайнятка 🙂 👫🏼

Па прыездзе ў RBC я адразу была зачараваная прыгажосцю Фрайбурга і прыроды вакол. Я не магла паверыць, што цяпер кожны дзень па дарозе на снеданне буду бачыць велічныя горы, якія акружаюць горад. Дзіўна было таксама бачыць столькі раварыстаў у горадзе і на кампусе: многія настаўнікі прыязджаюць у каледж на роварах.

Што да вучобы, першы тыдзень заняткаў ужо скончыўся, і мы паціху ўліваемся ў школьны рытм. З прадметаў я абрала беларускую літаратуру, ангельскую і французскую мовы, курс «Сістэмы і супольнасці навакольнага асяроддзя», фізіку і матэматыку «Аналізы і падыходы».

Што да жыцця па-за заняткамі, я жыву ў пакоі з суседкай з Коста-Рыкі, якая вучыцца ў RBC ўжо другі год . Мы добра ладзім, а дзякуючы ёй я ўжо паспела пачуць шмат цікавага пра Лацінскую Амерыку і іспанскую мову – адзін з многіх плюсаў жыцця ва UWC.

Пра UWC я даведалася ў 9-м класе, але ўпершыню падалася ў 11-м. З гэтым рухам маё жыццё звязалася выпадкова, але ўсё атрымалася з першага разу. Я бясконца ганаруся тым, што ступаю на гэты шлях як прадстаўніца Беларусі.

Як пісаў Якуб Колас: «Добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш». Дык вось, для мяне адной з такіх дарог (ці нават магістраляў) стаў рух UWC.

Для тых маладых і заахвочаных беларусаў і беларусак, якія зараз стаяць перад выбарам сваёй дарогі: верце ў сябе, смейцеся, размаўляйце па-беларуску і ніколі не бойцеся летуценіць! 🤍”

Раскрываем карты: навучальны год не заўжды пачынаецца ў верасні! Напрыклад, у UWC Waterford Kamhlaba ў Эсваціні ён старт...
22/09/2026

Раскрываем карты: навучальны год не заўжды пачынаецца ў верасні! Напрыклад, у UWC Waterford Kamhlaba ў Эсваціні ён стартуе толькі ў студзені.

Сёлета ў гэты каледж упершыню адправяцца беларускія студэнткі — і мы гэтым вельмі ганарымся, хоць, прызнаемся, крыху хвалюемся разам з імі. Адна з іх — Рыта.

У сваім пасце-знаёмстве яна распавядае, як даведалася пра рух UWC і як працэс адбору матываваў яе глыбей зацікавіцца беларускай мовай і пачаць яе ўдасканальваць.

“Вітанкі! Мяне завуць Рыта, мне 17 гадоў. Я родам з Менска, а цяпер жыву ў Нарвегіі. У студзені 2027 года я паеду вучыцца ў Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa ў Эсваціні.

Я даведалася пра UWC праз дзяўчыну з маёй школы, якая атрымала месца ў UWC RCN. Яе расказы пра UWC мяне вельмі захапілі.Для мяне гэта неверагодная магчымасць пабачыць свет, сустрэць цікавых людзей з розных краін і культур, а таксама развівацца і расці як асоба. Таму я вырашыла падаць заяўку.

Самымі складанымі этапамі адбору для мяне былі другі і трэці туры, падчас якіх трэба было размаўляць па-беларуску. На той момант я амаль не ведала беларускай мовы, бо пасля пераезду ў 2019 годзе не вывучала яе і не размаўляла па-беларуску. Але я ўсё адно старалася як магла і ў выніку здолела шмат чаму навучыцца — як падчас падрыхтоўкі, так і пасля.

Шчыра кажучы, калі я даведалася, што прайшла адбор, то была вельмі здзіўленая. Мне было крыху страшна, бо я зусім не чакала, што атрымаю месца ў каледжы ажно ў Паўднёвай Афрыцы. Але разам са страхам было і вялікае радаснае хваляванне, бо гэта была магчымасць пабачыць часткі свету, якія я, магчыма, ніколі не ўбачыла б без UWC.

Усім, хто зараз падае заяўку, я б параіла проста быць сабой. Размаўляйце пра тое, што сапраўды вас цікавіць, а не пра тэмы, якія, на вашу думку, камітэт палічыць больш цікавымі ці “вартымі”. UWC — гэта неверагодная магчымасць, але каб зразумець, ці сапраўды гэта месца для вас, трэба паказаць, хто вы ёсць насамрэч, а не спрабаваць схаваць частку сябе дзеля нейкіх “балаў”.

Ёсць фраза, якую, здаецца, любы выпускнік ці выпускніца UWC здольныя прамовіць нават сярод ночы:«UWC makes education a f...
21/09/2026

Ёсць фраза, якую, здаецца, любы выпускнік ці выпускніца UWC здольныя прамовіць нават сярод ночы:

«UWC makes education a force to unite people, nations and cultures for peace and a sustainable future».

Прамаўляць — а часам, хутчэй, выгукваць — гэты дэвіз ва ўнісон з людзьмі з усяго свету сапраўды магічна. У такія моманты адчуваеш сябе часткай чагосьці значна большага, а словы, якія ведаеш на памяць, набываюць асаблівы сэнс.

Гэты дэвіз — наша пуцяводная зорка, якую мы нясём у сваіх сэрцах. Але адначасова гэта і прынцып, які мы імкнёмся ўвасабляць у сваім жыцці кожны дзень.

Сёння, 21 верасня, мы святкуем Міжнародны дзень UWC, які сёлета праходзіць пад тэмай «Дзеянне дзеля міру, планеты і людзей». У гэты дзень супольнасці UWC па ўсім свеце ладзяць праекты ў галіне ўстойлівага развіцця, мастацкія выставы і сустрэчы, прысвечаныя міру, арганізуюць супольныя вячэры з нацыянальнымі стравамі і здзяйсняюць маленькія акты дабрыні.

Нацыянальны беларускі камітэт UWC шчыра віншуе вас з UWC днём!🌍

Далучайцеся да святкавання ў любым фармаце: скажыце камусьці добрае слова, паклапаціцеся пра блізкіх і сяброў, наведайце супольную актыўнасць ці проста зрабіце добрую справу.

Магчыма, менавіта з маленькага дзеяння кожнага з нас і пачынаецца тое вялікае, у што мы верым.💫

У каруселі глядзіце, як нашыя студэнткі і студэнты адсвяткавалі гэты дзень у сваіх каледжах.👉

Час няспынна крочыць, а дэдлайн падачы заявак няўхільна набліжаецца. Каб не надта стрэсаваць, мы адпраўляемся ў новае па...
20/09/2026

Час няспынна крочыць, а дэдлайн падачы заявак няўхільна набліжаецца. Каб не надта стрэсаваць, мы адпраўляемся ў новае падарожжа па расповедах пра каледжы UWC! Горы нас не адпускаюць, таму мы перамяшчаемся з індыйскіх пагоркаў на балканскія.⛰

У новай публікацыі знаёмім вас з Зосяй, якая вучыцца ў UWC Mostar і дзеліцца карыснымі парадамі пра працэс адбору. А каб лепей уявіць, як выглядае жыццё ў каледжы, зазірніце ў каментары —пакідаем там фотаздымкі, якія дапамогуць адчуць атмасферу UWC.😊

«Прывітанне! Мяне завуць Зося. Я нарадзілася ў Мінску і пражыла там сямнаццаць гадоў, яшчэ год правучылася ў Італіі, а зараз пішу гэты пост з Мостара, Босніі і Герцагавіны. Я цікаўлюся прыродазнаўчымі і дакладнымі навукамі (STEM fields), люблю фізічную актыўнасць, тэму прыгажосці і догляду за сабой, горы, сваіх блізкіх сябровак і, канечне, вучобу.

У гэтым годзе я паступіла ў каледж у Мостары – невялікім, але на самай справе адным з самых вялікіх паводле мясцовых меркаў горадзе ў Босніі і Герцагавіне. Наогул, гэта вельмі прыгожая горная краіна, якая мае свой асаблівы стыль жыцця і няпростую гісторыю: у Босніі адносна нядаўна скончылася вайна. Гэта вельмі моцна адчуваецца ў наваколлі. Канечне, гэта відаць і па самім каледжы: кампус знаходзіцца непасрэдна ў горадзе і з’яўляецца яго часткай, таму школьнае і мясцовае жыццё ўвесь час пераплятаюцца.

Я знаходжуся ў UWC Mostar ужо тры тыдні і атрымліваю вялікую асалоду ад таго, што кожны дзень магу гуляць па горадзе, даследаваць яго, прачынацца і засынаць разам з ім і гарамі навокал, хадзіць у гуртожыткі да сяброў, а паралельна назіраць мясцовае жыццё і краявіды. Усім раю!

Акрамя гэтых прыемных рэчаў, я яшчэ і вучу наступныя прадметы: Maths AA, Biology і Chemistry – на вышэйшым узроўні. Гэта, адназначна, цікава, але патрабуе пэўных затрат часу, сіл і энергіі. На стандартным узроўні я вучу прадметы, якія мне, з улікам майго досведу, даюцца прасцей: English A Lit, Anthropology і Spanish AB Initio…

(працяг у каментарах)

Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў і студэнтак UWC! 🍂✨Хтосьці з ...
16/09/2026

Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў і студэнтак UWC! 🍂✨

Хтосьці з іх ужо распакоўвае валізкі ў новым доме, а хтосьці яшчэ толькі чакае свайго ад’езду. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: наперадзе — новая глава жыцця ў UWC.

Першая ў нашай серыі — Глаша з UWC Mahindra!

“Вітаю! Мяне завуць Глаша. Усё жыццё я жыла ў вёсцы недалёка ад Мінска, адкуль кожны ранак ездзіла ў горад вучыцца ў мастацкую гімназію. Дзіўна і неверагодна ўсведамляць, што зараз кожны ранак я расплюшчваю вочы ў доміку на пагорку, які ўзвышаецца над індыйскай вёскай, ахутанай коўдрай туманаў, у асяроддзі пальмаў, невядомых кветак, кактусаў, падобных да елак, – і ўсё гэта прасякнута цёплым мусонным дажджом

Са мной у пакойчыку – дзяўчынкі з Індыі, Японіі і Партугаліі. З адной з іх мы любім рана прачынацца, варыць каву і разам ісці на сняданак у яшчэ ціхі і пусты кафетэрый, дзе паступова расцвітае жыццё, подых якога адчуваеш у кожным месцейку вялікага і разнастайнага кампуса, – так пачынаецца дзень у MUWCI.
Мне здаецца, што гэтае месца заўсёды было маім домам, нават калі я не ведала пра яго існаванне. З дзяцінства я захаплялася адукацыяй у самых розных яе формах. Я не хацела бачыць межаў адукацыі і таму сама стварала яе для сябе: ці то праз школьнае мерапрыемства, ці праз звычайны ўрок – кожная хвіліна вучобы была для мяне бясконца каштоўнай. У гэтым я бачыла і бачу свабоду. Я ладзіла тэатральныя пастаноўкі з аднакласнікамі, вучыла мовы, малявала, самастойна вучылася граць на гітары і піяніна, пісала навуковую працу па лінгвістыцы, чытала... Проста вучылася – і бачыла ў гэтым сэнс усяго свету.
У каледжы я абрала філасофію, літаратуру на ангельскай мове і выяўленчае мастацтва на вышэйшым узроўні (HL), а матэматыку AA, фізіку і гішпанскую мову — на стандартным (SL).
Я магу параіць усім неабыякавым летуценнікам, якія падаюцца, толькі адно: жывіце тым, што вы робіце, выяўляйце сябе праз тое, што робіце, будзьце сабой у тым, што робіце і, нарэшце, будзьце тым, што робіце, а не тым, кім хочаце быць. Тады для адбору застанецца толькі распавесці пра гэта.”

Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў і студэнтак UWC! 🍂✨Хтосьці з ...
16/09/2026

Восень зноў прыйшла — а разам з ёй і час знаёміцца з новым пакаленнем беларускіх студэнтаў і студэнтак UWC! 🍂✨

Хтосьці з іх ужо распакоўвае валізкі ў новым доме, а хтосьці яшчэ толькі чакае свайго ад’езду. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: наперадзе — новая глава жыцця ў UWC.

Першая ў нашай серыі — Глаша з UWC Mahindra!

«Вітаю! Мяне завуць Глаша. Усё жыццё я жыла ў вёсцы недалёка ад Мінска, адкуль кожны ранак ездзіла ў горад вучыцца ў мастацкую гімназію. Дзіўна і неверагодна ўсведамляць, што зараз кожны ранак я расплюшчваю вочы ў доміку на пагорку, які ўзвышаецца над індыйскай вёскай, ахутанай коўдрай туманаў, у асяроддзі пальмаў, невядомых кветак, кактусаў, падобных да елак, – і ўсё гэта прасякнута цёплым мусонным дажджом

Са мной у пакойчыку – дзяўчынкі з Індыі, Японіі і Партугаліі. З адной з іх мы любім рана прачынацца, варыць каву і разам ісці на сняданак у яшчэ ціхі і пусты кафетэрый, дзе паступова расцвітае жыццё, подых якога адчуваеш у кожным месцейку вялікага і разнастайнага кампуса, – так пачынаецца дзень у MUWCI.
Мне здаецца, што гэтае месца заўсёды было маім домам, нават калі я не ведала пра яго існаванне. З дзяцінства я захаплялася адукацыяй у самых розных яе формах. Я не хацела бачыць межаў адукацыі і таму сама стварала яе для сябе: ці то праз школьнае мерапрыемства, ці праз звычайны ўрок – кожная хвіліна вучобы была для мяне бясконца каштоўнай. У гэтым я бачыла і бачу свабоду. Я ладзіла тэатральныя пастаноўкі з аднакласнікамі, вучыла мовы, малявала, самастойна вучылася граць на гітары і піяніна, пісала навуковую працу па лінгвістыцы, чытала... Проста вучылася – і бачыла ў гэтым сэнс усяго свету.
У каледжы я абрала філасофію, літаратуру на ангельскай мове і выяўленчае мастацтва на вышэйшым узроўні (HL), а матэматыку AA, фізіку і гішпанскую мову — на стандартным (SL).
Я магу параіць усім неабыякавым летуценнікам, якія падаюцца, толькі адно: жывіце тым, што вы робіце, выяўляйце сябе праз тое, што робіце, будзьце сабой у тым, што робіце і, нарэшце, будзьце тым, што робіце, а не тым, кім хочаце быць. Тады для адбору застанецца толькі распавесці пра гэта.»

Шчыра кажучы, мы таксама верым у некаторыя міфы. Напрыклад, што дамавік заўсёды недзе хавае нашыя шкарпэткі ці што, калі...
10/09/2026

Шчыра кажучы, мы таксама верым у некаторыя міфы. Напрыклад, што дамавік заўсёды недзе хавае нашыя шкарпэткі ці што, калі бегчы пад дажджом, прамокнеш яшчэ больш. ☔️

Але ёсць рэчы, у якіх мы дакладна разбіраемся. Таму дзелімся з вамі распаўсюджанымі міфамі пра UWC, у якія ўжо трэба перастаць верыць.

Да заканчэння прыёму заявак засталося менш за месяц! Калі ў вас яшчэ засталіся пытанні ці сумневы, пішыце нам на пошту або ў асабістыя паведамленні. 📩

🎥 У гэтую суботу, 12 верасня, мы выходзім у прамы эфір у Instagram!Нашы студэнткі Адэля (UWC Thailand) і Міла (UWC Adria...
09/09/2026

🎥 У гэтую суботу, 12 верасня, мы выходзім у прамы эфір у Instagram!

Нашы студэнткі Адэля (UWC Thailand) і Міла (UWC Adriatic) распавядуць, як паспяхова запоўніць заяўку, як праходзіць адбор і чаго мы чакаем ад кандыдатаў і кандыдатак.

💬 Гэта нагода пазнаёміцца з нашымі студэнткамі, задаць свае пытанні, і атрымаць жывыя адказы з першых вуснаў.

🗓 Субота, 12 верасня, 19:00 (GMT+3)
📍 Наш Instagram

📌 Нагадваем: дэдлайн падачы анлайн-заяўкі — 5 кастрычніка.

💙 Чакаем вас!

#МіжнароднаяАдукацыя #БудучыняПачынаеццаТут UWCApplication

🌐 Наш сайт теперь доступен на русском языке.Мы сделали это, чтобы сайтом было удобнее пользоваться — особенно тем, кому ...
20/08/2026

🌐 Наш сайт теперь доступен на русском языке.

Мы сделали это, чтобы сайтом было удобнее пользоваться — особенно тем, кому непросто читать по-беларусски или по-английски. Информация об UWC, колледжах, требованиях к участию в отборе и подаче заявок теперь доступна на удобном для вас языке.

✅ Беларусская и английская версии сайта никуда не делись — переключить язык можно в любой момент.
——

Наш сайт цяпер даступны на рускай мове.

Мы зрабілі гэта, каб сайтам было зручней карыстацца — асабліва тым, каму няпроста чытаць па-беларуску ці па-англійску. ІІнфармацыя пра UWC, каледжы, патрабаванні да ўдзелу ў адборы і падачу заявак цяпер даступная на зручнай для вас мове.

Беларуская і англійская версіі сайта нікуды не зніклі — пераключыць мову можна ў любы момант.

by.uwc.org/ru

✨ Мы з радасцю абвяшчаем пачатак адбору ў United World Colleges на 2027–2029 гады!Калі ты малады беларус ці беларуска, л...
17/07/2026

✨ Мы з радасцю абвяшчаем пачатак адбору ў United World Colleges на 2027–2029 гады!

Калі ты малады беларус ці беларуска, любіш вучыцца, цікавішся светам і хочаш атрымліваць новыя веды разам з аднагодкамі з розных краін, — гэтая магчымасць для цябе!

🌍 За два гады навучання ты станеш часткай міжнароднай супольнасці, дзе побач з табой будуць маладыя людзі з дзясяткаў краін. Гэта не толькі заняткі па падручніках, але і знаёмства з новымі культурамі, рэалізацыя сацыяльных праектаў, развіццё навыкаў супрацоўніцтва і магчымасць убачыць свет шырэй.
Калі ты марыш пра адукацыю, якая адкрывае новыя магчымасці, — самы час падаць заяўку.

📌 Запаўняй заяўку праз спасылку ў профілі. Там жа ты знойдзеш падрабязную інфармацыю пра этапы адбору і патрабаванні. Кожны з трох тураў дае шанец паказаць сябе, свае каштоўнасці, матывацыю і патэнцыял.

🗓 Дэдлайн падачы анлайн-заяўкі — 05 кастрычніка.

Зрабі крок да новых гарызонтаў, унікальнага досведу і стань часткай сусветнай супольнасці UWC.

💙 Зычым поспеху ўсім кандыдатам і кандыдаткам!

Address

Minsk

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when UWC Belarus posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The School

Send a message to UWC Belarus:

Shortcuts

Share

Category