20/04/2026
Со страницы Алексея Ивановича Снитко
XXV Московский Пасхальный фестиваль. Открытие хоровой программы 13 апреля 2026 года в Зале Церковных соборов Храма Христа Спасителя.
Вместе с Концертным хором МГМК им.М.И.Глинки представили программу духовной музыки: Н.Римский-Корсаков, А.Туренков, А.Пярт, Р.Щедрин, митр.Ионафан, А.Флярковский, В.Михеенко.
Глубочайшая признательность и благодарность Валерию Гергиеву и его фонду, организаторам фестиваля, моему уважаемому коллеге Виталию Соболевскому – регенту великолепного за доверие и веру в наш коллектив, в также за высочайший уровень организации всех этапов участия нашего хора в фестивале.
Горжусь своим коллективом и нашей совместной работой! Спасибо талантливым выпускникам хора Серафиме Канарской и Егору Соболю за поддержку наших юных артистов, совершающих первые шаги в высоком искусстве!
19/04/2026
🎹 Традыцыйнае фартэпіяннае свята адбылося ўчора ў Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі імя Р.Шырмы.
СПРАВАЗДАЧНЫ КАНЦЭРТ навучэнцаў-піяністаў - гэта заўсёды вельмі хвалюючая і кранальная падзея. Для кожнага юнага артыста выхад на такую адказную сцэну - гэта і радасць, і гонар, і вялікая самаадданая праца.
🎹 Сёлетні канцэрт, на наш погляд, склаўся вельмі гарманічна, і ў сэнсе праграмы, і па арганічнаму чаргаванню выканаўцаў рознай творчай індывідуальнасці.
Класічныя сачыненні Моцарта і Бетховена змяняліся узнёслымі п'есамі Шапэна і Чайкоўскага, а глыбокія, філасофскі-лірычныя творы Рахманінава - з яскравымі віртуознымі старонкамі Ліста.
🎹 Заўсёды цікава назіраць, як юныя піяністы спрабуюць паказаць свой асабісты погляд на музыку, дэманструюць індывідуальную манеру ігры, своеасаблівы дотык да інструмента. Такія канцэрты для кожнага навучэнца - вялікі крок да сапраўднага майстэрства!
🎹 Дзякуем усім выканаўцам, а таксама - іх настаўнікам:
🌹 Інне Алегаўне ВАСІЛЕВІЧ
🌹 Вользе Аляксандраўне ЗАПОЛЬСКАЙ
🌹 Алёне Уладзіміраўне МАРЧАНКА
🌹 Алене Сяргееўне АСТАШКІНАЙ-МЫСЛІЎЧЫК
🌹 Аляксандру Яўгенавічу ПАЛЯКОВУ
🌹 Аляксандры Сяргееўне ГАЛУБЦОВАЙ
🌹 Кацярыне Дзмітрыеўне ЧАРНЯК
06/04/2026
🔥 На працягу трох дзен з 2 па 4 красавіка ў нашым каледжы адбывалася сапраўднае свята - ІV Фестываль-конкурс народнай песні “АГМЕНЬ” імя А.У.Рашчынскага, арганізаваны цыклавой камісіяй “Народны хор” (старшыня камісіі і ідэйны натхняльнік Кіра Славінская) пры падтрымцы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў” і “Беларускі саюз музычных дзеячаў”.
🔥 2 красавіка ў Габеленавай зале з прывітальнымі словамі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выступіў дырэктар каледжа А.І.СНІТКО, а таксама старшыня Беларускага саюза кампазітараў А.В. АТРАШКЕВІЧ. У зале присутнічала сям’я Аляксандра Уладзіміравіча Рашчынскага: яго жонка Алена Леанідаўна і брат Валерый Уладзіміравіч.
🔥 Музычным падарункам для ўсіх удзельнікаў конкурса стала выступленне стыпендыята Прэзідэнцкага фонду РБ па падтрымцы таленавітай моладзі народнага хору "БЛІСКАВІЦА" Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі (мастацкі кіраўнік Мілавідава Г. Б., канцэртмайстар Я. М. Мароз). У яго выкананні прагучалі творы беларускіх кампазітараў, у тым ліку апрацоўкі народных песень А. У. Рашчынскага “Туман матушка” і “Ой, у татачкі”.
🔥 2 і 3 красавіка ацэньвала выступленні ўдзельнікаў конкурса высокапрафесійнае журы, ў складзе якога былі: Народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Л.К.Захлеўны, выкладчык Санкт-Пецярбургскага музычнага вучылішча імя М.П.Мусаргскага Ж.У.Вінаградава, старшыня ЦК “Народны хор” МДМК імя М.І.Глінкі К.М.Славінская, мастацкі кіраўнік ансамбля “Грамніцы”, прафесар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці і фальклору БДУКМ У.К.Зяневіч і салістка нацыянальнага акадэмічнага народнага хору РБ імя Г.І.Цітовіча А.А.Воранава.
Конкурсныя праслухоўванні праходзілі ў чатырох катэгорыях. Катэгорыя А - гэта дзеці ад 12 да 15 годоў, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі абітурыентамі нашага каледжа. Катэгорыя В - гэта навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі з Расійскай Федэрацыі (г.Санкт-Пецярбург і г.Краснадар) ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў.
Катэгорыя С - студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі рознага ўзросту ад 20-ці гадоў.
І адносна новая катэгорыя D
аўтэнтычных спеваў - гэта носьбіты сапраўднай спадчыны нацыянальнай культуры без абмежавання ўзросту.
🔥 3 красавіка пасля конкурсных праслухоўванняў усіх катэгорый адбыўся майстар-клас выкладчыка сольных спеваў ЖАНЫ ВІНАГРАДАВАЙ (г.Санкт-Пецярбург) на тэму “Навуковыя метады вывучэння голасу і іх актуальнасць у класе сольных народных спеваў”.
🔥 І нарэшце, 4 красавіка 2026 года святочным гала-канцэртам і цырымоніяй узнагароджання пераможцаў завяршыўся IV фестываль-конкурс народнай песні "Агмень" імя А.У.Рашчынскага.
Многа шчырых словаў удзячнасці прагучала ад жонкі кампазітара Алены Рашчынскай, ад членаў журы конкурсу ў адрас усіх тых людзей, якія ствараюць гісторыю фестываля і захоўваюць традыцыю народна-песеннага выканальніцтва.
Сапраўдным музычным падарункам стала выступленне ад лаўрэатаў І ступені ва ўсіх прадстаўленых катэгорыях, а таксама ад гасцей гала-канцэрта, выпускнікоў каледжа - Анастасіі Булатоўскай, Анастасіі Кальман, Антона Пракапцова і Анастасіі Воранавай - у суправаджэнні Аркестра рускіх народных інструментаў МДМК імя М.І.Глінкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Юлія Жураўлёва).
Па выніках конкурсных выступленняў быў аб’яўлены таксама ўладальнік галоўнай узнагароды - Гран-Пры. Ім стаў юны выканаўца з Кобрына АЛЯКСАНДР МОРУС.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў! Конкурсу жадаем росквіту і даўгалецця.
25/03/2026
🔥🎹"ВИВАТ, ДУЭТ!"🎹🔥
Яркий, интересный, необычный концерт подготовили наши педагоги-пианисты ко Всемирному дню фортепиано! В разгар волнений и переживаний конкурса "Дебют-2026", который в этот раз проходит в формате "Ансамбль", преподаватели цикловой комиссии "Специальное фортепиано" решили тоже выступить именно дуэтами 🙂🎹🎹🙂
Чайковский и Рахманинов, Гершвин и Бернстайн, и, конечно, музыкальные сюрпризы! 😉🤩
26 марта, 18.30, Большой зал МГМК им. М.И.Глинки
25/02/2026
🔥ЗАПРАШАЕМ🔥
прыняць удзел у IV Фестывалi-конкурсe народнай песні імя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ», якi адбудзецца з 2 па 4 красавiка ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I. Глiнкi».
Палажэнне тут:https://glinka-college.by/wp-content/uploads/2025/12/%D0%98%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%86%D0%B8%D1%8F-%D0%90%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C.pdf
22/02/2026
🎹 20 лютага ў Малой зале МДМК ім.М.І.Глінкі адбыўся старт новага значнага праекта:
"АДРАДЖЭННЕ ЗАБЫТЫХ СТАРОНАК БЕЛАРУСКАЙ ФАРТЭПІЯННАЙ КЛАСІКІ ПАСЛЯВАЕННАГА ПЕРЫЯДУ".
Аўтар праекта - выкладчыца нашага каледжа, піяністка ТАЦЦЯНА ГЛУШАНІНА, плануе ўзняць вялікі пласт беларускіх фартэпіянных твораў, якія па розных прычынах аказаліся па-за ўвагай айчынных выканаўцаў і слухачоў. Шматлікія рукапісы будуць адрэагаваныя і падрыхтаваныя да выдання, плануецца шэраг канцэртаў-прэзентацый ў розных гарадах Беларусі, дзе будуць гучаць гэтыя цікавыя, прыгожыя і разнастайныя творы.
🎹 Папулярызацыя беларускай музыкі, прадстаўленне яе як мага больш поўна, масштабна, усебакова - задача дзяржаўная. Праект Таццяны Глушанінай рэалізуецца пры падтрымцы ГРАНТА ПРЭЗІДЭНТА Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.
🎹 Першы канцэрт праекта прайшоў цікава і творча. Навучэнкі спецыяльнасці "Фартэпіяна" выканалі п'есы Анатоля Багатырова, Яўгена Глебава і Дзьмітрыя Смольскага.
Яскравым, віртуозным і па-тэатральнаму драматычным было выступленне самой Таццяны Глушанінай, якая сыграла ў праграме часткі з балета Сяргея Картэса "Апошні Інка".
🎹 А фінал канцэрта стаўся сапраўдным святам прыгажосці і майстэрства! Спецыяльны госць праграмы - народны артыст Беларусі, прафесар ІГАР УЛАДЗІМІРАВІЧ АЛОЎНІКАЎ, спачатку падзяліўся думкамі пра развіццё кампазітарскай школы Беларусі, яе няпросты шлях, распавёў пра культуру фартэпіяннай транскрыпцыі. А потым у выкананні славутага майстра прагучалі некалькі ягоных транскрыпцый твораў Анатоля Багатырова і Ўладзіміра Алоўнікава, і гэта было глыбока, прыгожа, віртуозна, натхнёна і захапляюча!
🎹 Пажадаем праекту паспяховага здзяйснення, а ўсім нам, выканаўцам і слухачам - прыемных і цікавых момантаў сустрэчы з забытымі старонкамі беларускай фартэпіяннай класікі!
29/12/2025
✨🎅🌲 МЕЛОДИИ РОЖДЕСТВА 🎶🎵🎻
24 декабря 2025 года в Гобеленовом зале колледжа состоялся концерт учащихся классов струнно-смычковых инструментов центра практики и детских музыкальных школ искусств № 3, 8 и 17 г.Минска.
Концерт, объединивший три поколения музыкантов (детей, учащихся колледжа, преподавателей и концертмейстеров), стал настоящей рождественской музыкальной сказкой, подарил всем участникам и слушателям яркие эмоции, ощущение праздника, волшебства, ожидания чуда!
🎊🌲✨🐰🐱🦌❄️❄️❄️🎁🎉🎄
Пожелаем юным исполнителям и их учителям новых творческих встреч и успешных выступлений в 2026 году!
19/10/2025
🍁"МУЗЫКА НАДЕЖДЫ".
🎹 Не случайно эти слова стали названием главного детского музыкального конкурса нашей страны. Именно такое настроение царило 18 октября на Отборочном туре состязания пианистов, которое проходило в нашем колледже.
🎹 Так трогательно наблюдать, с каким трепетом и настоящей артистической увлеченностью дети исполняли свои программы. И пусть на основной тур конкурса прошли только самые яркие ребята, каждый из игравших подарил слушателям надежду на свои прекрасные выступления в будущем!
🍁 Желаем удачи тем, кого отметило жюри, теперь их ждёт период напряженной подготовки к творческому состязанию с самыми сильными юными пианистами со всей страны. Надеемся на их успех!
06/06/2025
🌟 ЛЕТНЯЯ ТВОРЧЕСКАЯ ШКОЛА 🌟
Проекты "Нетрудное сольфеджио" и
"Занимательная классика" проводят преподаватели нашего колледжа
🎶 Виктория Владимировна АРХИПОВА
🎶 Ольга Чеславовна БЕЛЮТЬ
🎶 Лариса Евгеньевна КОВАЛЕНОК
🎶 Ирина Леонидовна ДЕЙКАЛО
🎶 Светлана Петровна РУДЕНКО
05/06/2025
🌟 ЛЕТНЯЯ ТВОРЧЕСКАЯ ШКОЛА 🌟
Занятия по классу АНСАМБЛЯ с юными музыкантами провели преподаватели своих групп:
🪗 БАЯН/АККОРДЕОН - Татьяна Михайловна БОГЛАЙ,
🎷 САКСОФОН - Павел Иванович КАЗАК,
🎹 ФОРТЕПИАНО - Елена Сергеевна ОСТАШКИНА-МЫСЛИВЧИК.
05/06/2025
🌟 ЛЕТНЯЯ ТВОРЧЕСКАЯ ШКОЛА 🌟
🎹 Секция "Фортепиано" 🎹
Занятия по игре на органе проводит Александра Сергеевна ГОЛУБЦОВА.