05/09/2019
Прывітанне, шаноўныя валанцеркі і валанцеры Зялёнай сеткі! 🍂
Пачалася восень і мы жадаем вам каб яна прынесла ў ваша жыцце толькі цудоўныя падзеі!
І, канешне, мы будзем вам у гэтым дапамагаць 😉
Таму запрашаем вас 21-га верасня на "Дабрачынны гаражны распродаж" ад Пасольства Швецыі ў Менску, які пройдзе па адрасу вул. Рэвалюцыйная 15.
Нам патрэбна ваша дапамога з правядзеннем "Зялёнай пошты": кожны будзе мець магчымасць даслаць нашу фірмовую паштоўку па любому адрасу на планеце 🌏
Калі ты можаш размаўляць на ангельскай мове і маеш 2-3 гадзіны вольнага часу 21-га верасня з 12:00-19:00, то хутка далучайся да нас і напішы Veronica Yanovich 🌿
Да сустрэчы 💚