Дзіцячы клуб Зорачкі - zorachki.by

Дзіцячы клуб Зорачкі - zorachki.by

Share

Мантэсоры-прастора для дзетак ад 1 да 6 год. Індывідуальныя заняткі і ў групках

26/10/2022

Ці знаёмы вы з такім паняццем,як "сэнсарны голад"? 🤷‍♀. М. Мантэсоры кажа, што сэнсарнае развіццё дазваляе адкрыць для маляняці цэлы новы свет, робячы бачным больш рэчаў і іх уласцівасцяў. 🧐І параўноўвае гэта з тым,калі б хтосьці раптам уключыў святло ў цёмным пакоі 👁
Што мы,дарослыя, лічым відавочным, дзіцяці толькі трэба будзе даведацца: маленькі камень лягчэй вялікага каменя, але пры гэтым цяжэй пёрка, шкло навобмацак гладкае і халоднае, а восеньскі лісточак цёплы і шурпаты. 🌞Каб нашыя дзеткі ў дарослым жыцці "не галадалі ",даем ім насычэнне ў Мантэсоры асяроддзі:) 🌻

Photos from Дзіцячы клуб Зорачкі - zorachki.by's post 25/08/2020
Photos from Капітан Танака's post 10/02/2020

Дзякуй вялікі, Капітан Танака, дзякуй усім гасцям гэтай цікавай імпрэзы.

Photos 07/01/2020

Які метад выкладання Ангельскай мовы мы лічым самым працоўным? 🕵🏻‍♂️Падзелімся сваімі сакрэтамі з вамі! Цісні ❤️па экрану,каб больш бацькоў і дзетак даведаліся пра гэта!

Адзін з метадаў, які ўжо даўно выкарыстоўваецца па ўсім свеце для навучання дзяцей іншаземнаму языку- МЕТАД ГУВЕРНЁРА. Гевернер- гэта настаўнік, звычайна іншаземец з той краіны, мову якой выбралі бацькі для дзіценка.

Гувернёр прыязджаў у сям’ю, дзе жыве яго вучань, і жыў у сям’і. Яго абавязкам было быць і няней і сябрам і дапаможнікам дзіценку і размаўляць на сваёй мове так, каб было зразумела вучню. Гэта значыцца, новая мова станавілася блізкай і выкарыстоўваляся проста ў жыцці, жывая і сапраўдная, і для гульняў і высокіх размоў😉.

Але з цягам часу такі метад сталі выкарыстоўваць усё менш, бо хатняе індывідуальае навучанне каштавала нямала!

Такі метад мы вырашылі адаптаваць для садочка і вось нашыя правілы:
⭐️Настаўнік валодае ангельскай на размоўным узроўні, размаўляе прыгожа і граматна ⭐️Настаўнік знаходзіцца з дзецьмі ў другой палове дню пасля сну і да самага вечару
⭐️Настаўнік размаўляе толькі на Ангельскай, і з дзецьмі і з астатнімі настаўнікамі. Дзеці звяртаюцца да настаўніка як ім зручна.
⠀ 👩🏼‍🏫Дзеткі хутка адаптуюцца да такога настаўніка і гуляюць з ім, слухаюць, проста слухаючы мову кожны дзень - пачынаюць яе разумець! Але як зрабіць так, каб не ціснуць на дзіценка і зматываваць таксама выкарыстоўваць ( а не толькі слухаць і разумець) ангельскую? Вырашэнне ёсць!

‼️Мы праводзім раз на тыдзень спецыяльна спланаваны ўрок, дзе настаўнік паказвае цікавы і просты спектакль🎭, а потым прапануе дзецям самастойна паўтарыць гісторыю, а дзеці з задавальненнем удзельнічаюць !

🤹🏻‍♀️Таксама на дапамогу прыходзяць гульні, такія, дзе ёсць камунікацыя, зварот, напеў 🎤і г.д, галоўнае каб дзецям было цікава паўтараць
⠀ ❗️Прапануем вам паспрабаваць пробны дзень бясплатна і пабачыць усё на ўласныя вочы, бацькі на пробным занятку прысутнічаюць з дзіценкам. 💎Для запісу на пробны дзень пішыце ў дырэкт!

2019 12 26 Каляды ў Зорачках 02/01/2020
12/11/2019

Музыка ў Мантэсоры садочку.
Што дзеткі вывучаюць?
⠀ 🎼ПАЧАТКОВАЕ САЛЬФЕДЖЫА: даўжыню гукаў і паўз; як гучаць ноты і як іх спяваць і г.д
⠀ 🎼СЛУХАННЕ:
Якая музыка бывае па характару, тэмпарытму? Як стварыць рытм? Сухаем і народную і аўтарскую музыку
⠀ 🎼СПЕЎ: спяваем гаммы і песні на беларускай і ангельскай мове
⠀ 🎼МУЗЫЧНАЕ ВЫКАНАННЕ: граем на музычных інструментах па нотах і тэмпарытму мелодыі

Ці памятаеце вы спевы, якія самі пелі ў садочку?

Photos 16/10/2019

🙋🏻‍♀️Вітаю сябры! Нарэшце ў нас добрыя навіны: ⭐️⭐️⭐️мы пачынаем нашыя заняткі “Разам з бацькамі” для дзетак 1-3 гады !⭐️⭐️⭐️

У наступную суботу 19.10.2019 чакаем вас у 10.00. Па адрасе : Авангардная 27.
⠀ ‼️Вельмі важна: першая сустрэча у гэтую суботу будзе для бацькоў ( без дзетак)-бацькоўскі сход! Запрашаем усіх, хто плануе хадзіць у гэтым годзе па суботах, будзем знаёміцца з настаўнікамі, абмяркоўваць што мы змянілі ў занятках, правілы гэтай групы, як павялічыць прадуктыўнасць гэтай групы( каб дзеткі больш бралі для сябе), як атрымаць задавальненне ад адукацыйнага працэсу і як мы будзем працаваць у гэтым годзе!
⠀ 🙈Калі ў вас не атрымліваецца ў гэтую суботу, але вы плануеце хадзіць у гэтым годзе то для вас сустрэча адбудзецца ў наступны раз( інструктаж, як працаваць у гэтай мантэсоры групе абавязковы, для добрых рэзультатаў і парадку, проста напішыце дату, калі плануеце прыйсці)
⠀ 🧒🏼👧🏼Дзетак можна з сабой узяць калі нехта зможа з дваіх бацькоў паглядзець за дзіцем на пляцовачцы ці на першым паверсе, пакуль нашая сустрэча будзе на другім паверсе.

Напішыце ў каментары вашае імя і ўзрост дзіценка( ці ў дырэкт)- хто будзе ў наступную суботу! Да сустрэчы!
PS дзякуй усім, хто дачакаўся ❤️
P.P.S. Колькасць месцаў абмежаваная!

Photos 06/10/2019

Віншуем усіх настаўнікаў! Дзякуй усім, хто займаецца такой важнай і складанай працай- выхаваннем і навучаннем дзяцей- самых важных грамадзян зямлі!Нізкі вам паклон! Каб заўсёды хапала натхнення, каб вашыя вучні грэлі вас сваімі поспехамі і добрымі сэрцамі! І гэты ліхтарык- як сімвал святла і ведаў, хай сваціць у вашых руках! Асабліва віншуем нашых выхавацеляў, нашых добрых настаўнікаў: Касю , Юлю Вольгу , Ксенію, Вольгу і Ганну! Віншуем! Мы вас любім!

Want your school to be the top-listed School/college in Minsk?

Click here to claim your Sponsored Listing.

Location

Category

Address


Прывабная
Minsk

Opening Hours

Monday 07:45 - 19:00
Tuesday 07:45 - 19:00
Wednesday 07:45 - 19:00
Thursday 07:45 - 19:00
Friday 07:45 - 19:00