16/04/2026
Учора адбылася 83-я навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ! У нашым грэчаскім кабінеце знайшлося месца не толькі для нашых студэнтаў, але таксама і для ўсіх, хто цікавіцца антычнасцю, класічнымі мовамі, літаратурай. Мы заўсёды рады гасцям! Найлепшыя работы знайшлі свае ўзнагароды.
Дыплом І ступені атрымаў магістрант Грыцэвіч Уладзімір (навук. кір. – Мячкоўская Н.Б.).
Дыпломы ІІ ступені – Грода Арсеній (навук. кір. – Лявончык А.С.), Багамольнікава Надзея (навук. кір. – Сядзініна-Баркоўская Ю.А.). Дыпломы ІІІ ступені – Кірыковіч Варвара (навук. кір. – Пратасевіч Н.В.), Пунінская Дарына (навук. кір. – Давыдава А.У.).
Віншуем пераможцаў і жадаем навуковых поспехаў! ❤️