Cупер Мова

Cупер Мова Энцыклапедыя годных асоб і падзей, прызначаная падняць сьвядомасьць і пачуцьцё гонару беларусаў

 #няслоўнічак
25/07/2024

#няслоўнічак

Не пов, а рыл? #няслоўнічак  #беларускіінстаграм
21/07/2024

Не пов, а рыл?

#няслоўнічак #беларускіінстаграм

Падумайце: а ці не мала вы сабе дазваляеце? Можна больш. Нават трэба.
23/05/2024

Падумайце: а ці не мала вы сабе дазваляеце? Можна больш. Нават трэба.

Не «можам паўтарыць» і не дзень пабедабесся.Дзень жалобы, памяці, смутку, а не агрэсіі.Дзелімся цытатай з кнігі Евы Вежн...
09/05/2024

Не «можам паўтарыць» і не дзень пабедабесся.

Дзень жалобы, памяці, смутку, а не агрэсіі.

Дзелімся цытатай з кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?», якая коратка ілюструе два бакі трагедыі.

Прынеслі порцыю важных слоўцаў 🤍🩹
14/04/2024

Прынеслі порцыю важных слоўцаў 🤍🩹

Сёньня Дзень нараджэньня Івонкі Сурвілы. З 1997 яна ўзначальвае .Згадваем натхняльныя словы спадарыні Івонкі пра будучын...
11/04/2024

Сёньня Дзень нараджэньня Івонкі Сурвілы. З 1997 яна ўзначальвае .

Згадваем натхняльныя словы спадарыні Івонкі пра будучыню Беларусі, да паляпшэньня якой можа спрычыніцца кожны беларус.

Выйшла перавыданьне кнігі «Мова404» у новым фармаце. У ёй сабраныя больш за 100 гісторый беларусаў, якія сутыкнуліся з п...
06/04/2024

Выйшла перавыданьне кнігі «Мова404» у новым фармаце. У ёй сабраныя больш за 100 гісторый беларусаў, якія сутыкнуліся з праблемай моўнай дыскрымінацыі.

Разам з сабралі некаторыя гісторыі, якія ўражваюць, выклікаюць усьмешку, абурэньне і думку «а такое сапраўды было?». Але галоўнае — расплюшчваюць вочы на моўную сытуацыю ў краіне.

Кніга зробленая ў электронным і аўдыёфармаце, прачытаць і паслухаць яе цалкам вы можаце на сайце mova404.info/book.

Калі часу чытаць твор цалкам не маеце, раім падпісацца на інстаграм-кнігу . Там паступова будуць дадавацца новыя гісторыі 📖

Ці панк, ці прапаў! Дэградацыя... 30 сакавіка 1976, калі яшчэ не было ніякіх іракезаў, чацьвёра беспрацоўных маладзёнаў,...
30/03/2024

Ці панк, ці прапаў!

Дэградацыя... 30 сакавіка 1976, калі яшчэ не было ніякіх іракезаў, чацьвёра беспрацоўных маладзёнаў, якія чамусьці вырашылі, што ўмеюць граць на музычных інструмэнтах, упершыню выступаюць у знакамітым лёнданскім клюбе «100». Гэта былі S*x Pistols.

Жахлівая прыгажосьць у сваім канцавым пункце, Арцюр Рэмбо, даведзены да абсурду... Вось што адбылося ў той вечар у 100’х. Ацанілі гэтую падзею не адразу — а між тым, выбухнула маленькая музычная рэвалюцыя. Ці вялікае махлярства — The Great Rock ‛n’ Roll Swindle? На сцэну, дзе выступалі некалі клясыкі сусьветнага джазу, дзе гралі Animals, The Who, The Kinks, дзе пачыналі Rolling Stones, вылезьлі брудныя, ваяўнічыя дылетанты бяз слыху і музычных здольнасьцяў. Піларама з чатырма галовамі. Хаця зь піларамай некалі параўноўвалі і Джэніс Джоплін, так што слова тут недарэчы. Лепш так: бензапіла «Дружба». Бо на сяброўстве там сапраўды шмат што трымалася.

Дагэтуль яны давалі канцэрты пераважна ў актавых залях розных каледжаў, для чулай і рамантычнай пэтэвэшнай публікі, якая паўсюль аднолькавая: што ў Лёндане, што на Аўтазе. У новай банды гэта атрымлівалася не бяз посьпеху, да таго ж у іх быў добры прадусар на імя Макларэн — чалавек, якога вабіла ўсё новае, вар’яцкае і вычварэнскае. Пра гурт неўзабаве загаварылі, расьпісваючы іх як піянэраў новага стылю. Хаця ад пачатку хлопчыкі ні пра што такое ня марылі: «касілі» сабе паціху пад зорак, гвалтуючы крадзеныя гітару і барабаны...

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча - Ці панк, ці прапаў

"Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця. Найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы."

📕 Як панкаваў і не толькі Alhierd Bacharevič чытайце ў яго кнізе — Мае дзевяностыя

Шэф крычыць, што я дэфэктыўны,
Я толькі згодна ківаю ў адказ

🎵 Слухайце гурт "Правакацыя" — Шэф у гістэрыцы

▶️ Глядзіце канцэрт гурта Alhierd Bacharevič — "ПРАВАКАЦЫЯ" у клубе "Графіці"

🌐Усе спасылкі ў каментарах. Дзякуй спадару Альгерду за яго артыкул і творчасьць!

Cупер Мова
#мова #каляндар #панк

Дасылайце сябрам, якія яшчэ не карыстаюцца гэтым афрадызіякам.І накідайце аргументаў за беларускую ў каментары, зробім с...
26/03/2024

Дасылайце сябрам, якія яшчэ не карыстаюцца гэтым афрадызіякам.

І накідайце аргументаў за беларускую ў каментары, зробім супольны допіс 🤍

ph: .pro

🤍❤️🤍 З Днём Волі, беларусы!
25/03/2024

🤍❤️🤍 З Днём Волі, беларусы!

База ад Багушэвіча. Сёньня ў яго дзень нараджэньня.
21/03/2024

База ад Багушэвіча. Сёньня ў яго дзень нараджэньня.

Address

Minsk
220000

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Cупер Мова posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Shortcuts

Share