11/04/2026
Szanowni Państwo!
przypominamy, że czasopismo "Acta Albaruthenica" zbiera teksty przez cały rok. Jeśli ktoś nie zdążył dosłać materiałów do 5 kwietnia, proszony jest o kontakt z redakcją w celu indywidualnych dalszych ustaleń. W zakładce Dla Autorów znajdują się najnowsze wytyczne co do przygotowania tekstu pod względem technicznym". Zapraszamy do pisania tekstów!
Шаноўнае Спадарства!
напамінаем, што ў часопіс "Acta Albaruthenica" навуковыя тэксты можна пасылаць увесь год. Калі хтосці не паспеў да 5 красавіка, просім скантактавацца з рэдакцыяй з мэтай індывідуальна дамовіцца. У закладцы "Для аўтараў" можна знайсці ўсе прынцыпы, як падрыхтаваць тэкст тэхнічна.
Запрашаем пісаць тэксты!
03/04/2026
🌍Як Варшава адкрывае Беларусь свету праз навуковы часопіс
З 1998 года ў Варшаве выходзіць навуковы часопіс кафедры беларусістыкі Acta Albaruthenica, які папулярызуе беларускія даследаванні і запрашае навукоўцаў з усяго свету публікаваць свае працы.
У апошнім выпуску №25: навуковыя артыкулы па дыялекталогіі, сацыялінгвістыцы, этналінгвістыцы і гісторыі беларускай мовы, а таксама літаратурныя тэксты на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай.
Прафесар Радослаў Калета, галоўны рэдактар часопіса з 2025 года, расказвае, чаму беларуская мова — не толькі культурная каштоўнасць, але і жывы сродак камунікацыі, а таксама як часопіс становіцца сапраўды міжнароднай пляцоўкай для даследчыкаў.
🔗Чытайце і слухайце нашу размову па спасылцы👇
https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3667210,праф-радослаў-калета-acta-albaruthenica--акно-з-польшчы-ў-беларусь
01/04/2026
Арэал функцыянавання беларускіх гаворак змяняўся ў мінуласці ў залежнасці ад палітычных, грамадскіх ці міграцыйных працэсаў. Беларускія дыялекты балта-славянскага памежжа ўжо 20 гадоў даследуе Міраслаў Янковяк, які правадзіў многія экспедыцыі ў Польшчы, Літве ды Латвіі. У найноўшым артыкуле "Межы функцыянавання беларускіх гаворак у святле даследаванняў лінгвістаў. Чатска ІІІ: беларуска-літоўскае памежжа" аўтар разглядае як раннейшыя працы лінгвістаў па гэтай тэматыцы, так і вызначае іх арэал на аснове сваіх найноўшых даследаванняў 2023-2025 гг. Апошнія экспедыцыі выразна паказваюць, што тэрыторыя функцыянавання беларускіх гаворак у Літвы змяншаецца, а беларушчына ўступае месца ў першай чарзе польскай і расійскай мовам, а далей літоўскай. Беларускай мовай карыстаецца, перад усім, найстарэйшае пакаленне, што не спрыяе захаванні беларушчыны на гэтым абшары. Больш дэталёва можна прачытаць у артыкуле.
#беларускіядыялекты #беларушчынаўЛітве #дыялекталогія #балтаславянскаепамежжа
31/03/2026
“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова, літаратура, культура, гісторыя). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.
Аўтарамі публікацый могуць быць навукоўцы з беларускіх, польскіх і міжнародных інстытуцый, а таксама незалежныя даследчыкі. Прымаюцца тэксты на беларускай, польскай і англійскай мовах.
Калі даследуеце любы аспект беларушчыны і жадаеце падзяліцца сваімі вынікамі — будзем чакаць ваш тэкст!
Больш інфармацыі для патэнцыйных аўтараў: https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/для-аўтараў/
#беларускаямова #беларускаялітаратрура #беларускаякультура #беларускаягісторыя #беларусістыка #навуковыартыкул
27/03/2026
I’m delighted to announce the publication of my new article in Acta Albaruthenica covering the emergence of the Belarusian stream at the ASEEES 56th Annual Convention. Writing this was a chance to document a turning point. As I highlight in the piece, the field has seen a meaningful shift: fostering a sense of community among scholars in the U.S. and abroad and providing a platform for panels, papers and roundtables that prioritize Belarusian perspectives. It was an honor to scholars Sasha Razor and Jenya Mironava, whose leadership has been instrumental in this growth. Their journey from limited research options to spearheading a dedicated research stream is a testament to the resilience of our scientific community.
A.M. LaVey, NYPL
24/03/2026
У артыкуле "Апісанне вяселля ў рамане Фларыяна Чарнышэвіча Nadberezyńcy як этнаграфічная крыніца" Алены Ляшкевіч аналізуецца апісанне вясельнага абраду ў рамане Надбярэзінцы (1942) польскага пісьменніка родам з Усходняй Беларусі Фларыяна Чарнышэвіча (1900–1964). Згодна з сюжэтам, вяселле адбываецца ў 1918 г. у дробнашляхецкай вёсцы Смалярня. Яе прататыпам стала вёска Перасека, дзе пісьменнік жыў у 1911–1920 гг. і якая ўжо не існуе; бліжэйшы населены пункт – в. Убалаць Клічаўскага раёна. Ведаючы час і месца, дзе адбывалася апісанае вяселле, аўтарка артыкула параўнала некаторыя складовыя часткі абраду са звесткамі з этнаграфічных крыніц. Для параўнальнага аналізу былі выбраны элементы, якія ў найбольшай ступені адлюстроўваюць рэгіянальную спецыфіку вяселля (песні), а таксама пасад – частку абраду, якая магла праходзіць па-рознаму на шляхецкіх і сялянскіх вяселлях. Аналіз паказаў, што ў рамане Надбярэзінцы, дзеянне якога разгортваецца ва Усходняй Беларусі, аўтар выкарыстаў этнаграфічныя дэталі, характэрныя для Заходняй Беларусі, дзе ён жыў у пачатку 1920-х. гг.
#сямейныяабрады #вяселле #вясельныяпесні #ФларыянЧарнышэвіч #беларускіяпалякі #дробнаяшляхта
17/03/2026
У красавіку 2025 года Паліна Маслянкова правяла сацыялінгвістычнае даследаванне, апытаўшы 410 асобаў (пераважна беларусаў і беларусках - 95%), якія цікавяцца беларускай мовай і мэтаскіравана вывучаюць яе праз блогі, слоўнікі і курсы. Даследаванне заматываванай аўдыторыі дазволіла высветліць прычыны трэнду на беларускую мову ў апошнія гады і паглыбіцца ў карані матывацыі дарослых беларусаў да рэвіталізацыі роднай мовы. Запрашаем пачытаць артыкул і падзяліцца ў каментарах сваімі ўражаннямі і ўласнымі прычынамі цікавасці да беларускае мовы.
#беларускаямова #навуковыартыкул #сацыялінгвістыка #тоеснасць #ідэнтычнасць
14/03/2026
Ці ведаеце вы чаму сёньня ў зваротках да ўсіх па-беларуску выкарыстоўваюць выключна назоўнікі мужчынскага роду? Напрыклад, кажуць: “Паважаныя пасажыры”, “Дарагія студэнты”, “Шаноўныя кліенты”, “Грамадзяне”, нават калі большая частка прысутных жанчыны, дзяўчаты.
А вось у 1920 годзе Янка Купала зьвяртаўся інакш: “Дарагія Грамадзяне і Грамадзянкі зямлі Беларускай!” У той жа час у беларускай прэсе Вільні можна было знайсьці: “Беларусы і беларускі!”, “Вучыцялі й вучыцелькі!”, “Сяляне й сялянкі!”, а ў менскай прэсе: “Таварышы і таварышкі!”
У сучасным беларускім мовазнаўстве на гэты конт няма ўцямнага адказу, а толькі запазычаная ў расейскай стылістыцы норма, якая даводзіць аб тым, што нібыта мужчынскі род выконвае функцыю абагульненьня. Адкуль і чаму так – тлумачэньня няма. Але ж навука мусіць тлумачыць, а ня проста канстатаваць. Адказ часткова можна адшукаць у гісторыі як беларускай, так і суседніх моваў. Больш поўны адказ прапануе гендарная лінгвістыка, сацыялінгвістыка.
Што рабіць і як карэктна зьвяртацца па-беларуску з улікам як традыцыі, так і павагі да ўсіх прысутных можна даведацца ў артыкуле Ўладзіслава Іванова “Мужчынскі род як “генэрычны” ў беларускай мове: сацыялінгвістычныя заўвагі”.
#Генэрычнымужчынскірод #псэўдагенэрычнымужчынскірод #генэрычныжаночырод #гендараванаямова #негендараванаямова #андрацэнтрызм
11/03/2026
Вашай увазе прапануецца артыкул “Мянушка як складнік дыялектнай рэгіянальнай моўнай карціны свету”. У ім аўтар аналізуе мянушкі, якія суданосяцца з архаічнай лексікай Брэсцка-Пінскага Палесся. Рэгіён адметны ў моўным плане, бо тут захавалася шмат фанетычных, граматычных і лексічных архаічных рыс. Чытач пазнаёміцца з паходжаннем мянушак, якія матывуюцца дыялектнымі апелятывамі. Такія найменні
ўяўляюць сабой пэўную цікавасць, паколькі дазваляюць выявіць этымалогію не толькі дыялектных онімаў, але і афіцыйных прозвішчаў, тапонімаў, гідронімаў. Аналіз мянушак
дазваляе таксама выявіць тыя дыялектныя агульныя назвы прадметаў і рэалій, якія не зафіксаваны дыялектнымі слоўнікамі.
#рэгіянальнаямоўнаякарцінасвету #мянушка #лакалізм #дыялектнаяанамастыка #Палессе
23/12/2025
Паважанае спадарства, дарагія калегі і сябры кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта!
Рэдакцыйны калектыў часопіса Acta Albarutheniсa віншуе Вас з надыходзячымі святамі!
Szanowni Państwo, drogie Koleżanki i drodzy Koledzy, Przyjaciele Katedry Białorutenistyki UW!
Redakcja czasopisma Acta Albaruthenica życzy Państwu spokojnych, radosnych i ciepłych świąt Bożego Narodzenia oraz wszystkiego najlepszego w nadchodzącym 2026 roku!
27/03/2024
На навуковым (мовазнаўчым, культуралягічным, сацыялягічным), пэдагагічным і перакладніцкім узроўнях перад намі ў беларускай сацыяльна-культурнай прасторы паўстала важнае пытанне: як па-беларуску азначыць, перадаць небінарныя ідэнтычнасьці? Як уключыць небінарных асобаў у мову? І пакуль па пералічаных вышэй прычынах з боку афіцыйнага беларускага мовазнаўства адказаў няма. Але ва ўмовах дыяспары, замежжа, у якім апынулася шматлікае беларускае дасьледніцтва апошнім часам, у беларускай мове пачалі знаходзіцца адказы і рэакцыі на новыя выклікі гендарнай лінгвістыкі. Панятак “інклюзіўная мова” не зьяўляецца новым: па-беларуску існуе шэраг публікацыяў, парадаў у дадзенай тэме [Kalita, Tulus... 2017; Kedron 2014; Іваноў 2019; Гендарнае вымярэньне... 2022]. А вось пра небінарнасьць тэкстаў пакуль няма. Таму адной з мэтаў дадзенага артыкула зьяўляецца спроба распачаць размову на малавядомую тэму і сабраць першасны матэрыял для аналізу [Іваноў 2023, у: Acta Albaruthenica, c. 160].
Калі вас таксама цікавіць навуковае развіццё найноўшай праблематыкі беларушчыны, запрашаем азнаёміцца з нашым часопісам!
https://albaruthenica.uw.edu.pl/be/acta-albaruthenica-n-23-2023/