Далучайцеся да прэзентацыі кнігі «Беларусь. Што павінен ведаць кожны» і сустрэчы з яе аўтарамі — David R. Marples and Veronica Laputska.
Гэта ўнікальная магчымасць даведацца больш пра кнігу і паўдзельнічаць у дыскусіі пра Беларусь — яе гісторыю, палітыку і бягучыя падзеі.
📍 Месца правядзення: Варшаўскі ўніверсітэт, Кракаўскае прадмесце 26/28
Стары будынак бібліятэкі, аўдыторыя
🗓 Дата: панядзелак, 11 мая 2026 г.
🕕 Час: 18:00–20:00
🌐 Мерапрыемства будзе праходзіць на ангельскай мове.
Уваход вольны.
Рэгістрацыя: https://forms.gle/2Q5Us65MDWj4HZda7
Вольны Беларускі Ўніверсітэт / Free Belarus University
Наша місія - фармаванне кваліфікаваных прафесіяналаў для дэмакратычнай Беларусі
Дзейнасць Вольнага Беларускага Ўніверсітэта скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання
25/03/2026
Са святам, дарагія!
З Днём Волі — днём, які нагадвае, хто мы і дзеля чаго трымаемся разам. Няхай у нас хопіць смеласці — не маўчаць, сіл — не здавацца і веры — ісці далей.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
25/03/2026
Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай абвясціў новых лаўрэатаў дзяржаўных узнагарод.
Сярод іх — Аляксандр Мілінкевіч, навуковец, грамадскі і палітычны дзеяч, канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэта. Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны — за ўнёсак у развіццё беларускай культуры, адукацыі і грамадскай думкі.
Гэта не толькі прызнанне асабістых заслуг. Гэта таксама знак важнасці незалежнай беларускай адукацыі і інтэлектуальнай працы — нават у складаных умовах.
Сярод іншых узнагароджаных:�
✨ Алесь Бяляцкі — Крыж Свабоды
✨ Марыя Калеснікава — медаль «Няскораных» і 11 іншых выбітных асобаў.
Узнагароды былі нададзены па выніках прапаноў ад грамадзянскай супольнасці і рашэння Камісіі па ўзнагародах пры АПКБ.
Для нас гэта яшчэ адно пацвярджэнне: беларуская адукацыя і думка — маюць будучыню.
https://www.facebook.com/share/p/1Ca8J2Kd7e/
05/03/2026
Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі
Беларускія студэнты і студэнткі могуць падацца на стыпендыяльную праграму ў Management Center Innsbruck (MCI) — адной з вядучых міжнародных бізнес-школ Аўстрыі. Праграма рэалізуецца пад патранажам Святланы Ціханоўскай і адкрывае магчымасць атрымаць адукацыю ў Еўропе.
Стыпендыя дазваляе навучацца на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначана для людзей, якія маюць досвед грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферах правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.
💶 Памер падтрымкі: €13 500 у год
⏳ Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка
Падрабязней: https://www.mci.edu/en/study-at-mci/services/scholarships-grants
02/03/2026
Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship 🎓
Цэнтр новых ідэй запускае двухмесячную стыпендыяльную праграму — інвестыцыю ў новае пакаленне беларускіх мысляроў.
Праграма названа ў гонар выбітнага беларускага палітолага Віталь Сіліцкі і прызначана для маладых беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць развіваць ідэі, натхнёныя яго працамі.
📅 Дэдлайн падачы заявак
10 сакавіка 2026, 23:59 (па Мінску)
🎯 Пераможцы атрымаюць:
🔺Двухмесячную стажыроўку ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй
🔺Стыпендыю да 2000 € (брутта)
🔺Экспертную падтрымку ў распрацоўцы ўласнага даследавання і публікацыю на сайце Цэнтра новых ідэй
Праграма спалучае адукацыю, даследаванні і практычны досвед працы ў аналітычнай камандзе. Яе мэта — умацаваць аналітычны патэнцыял новага пакалення экспертаў і экспертак.
👉 Падрабязней і падача заявак:
Vitali Silitski Fellowship Стыпендыяльная праграма Цэнтра новых ідэй для падтрымкі маладых беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія імкнуцца развіваць ідэі, натхнёныя працамі Віталя Сіліц....
24/02/2026
Вольны Беларускі Ўніверсітэт прыняў удзел у сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Варшаве.
23 лютага адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускіх адукацыйных і навуковых ініцыятываў. Размова была шчырай і прадметнай — пра тое, як сёння захоўваць і развіваць незалежную беларускую адукацыю ва ўмовах эміграцыі.
Падчас размовы абмяркоўваліся ключавыя выклікі, з якімі сёння сутыкаецца незалежная беларуская адукацыя ў эміграцыі:
— фінансавая падтрымка адукацыі і навукі;
— пацвярджэнне прафесійных статусаў выкладчыкаў і даследчыкаў у Польшчы;
— інтэграцыя ў еўрапейскую адукацыйную прастору;
— адукацыйная адаптацыя дзяцей і патрэба ў беларускіх падручніках.
«Захаванне беларускай мовы, школаў, гісторыі і навуковай працы — гэта прынцыпова важна для будучыні краіны», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Для нас гэта не проста дыскусія.
Гэта працяг штодзённай працы дзеля беларускай адукацыі — жывой, сучаснай і незалежнай.
«Захаванне беларускай незалежнай адукацыі — гэта прынцыпова важная рэч для будучыні краіны»
23 лютага Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх адукацыйных і навуковых ініцыятываў у Варшаве. У сустрэчы ўдзел бралі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі і Юрый Губарэвіч.
Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, Беларускай школы ў Варшаве, Інстытута публічнай гісторыі, ініцыятывы «Кадравы рэзерв», а таксама прадстаўнікі шэрагу іншых адукацыйных структураў. Сустрэча прайшла на пляцоўцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці.
Асноўныя тэмы размовы:
– магчымасці фінансавай падтрымкі незалежнай беларускай адукацыі і навукі;
– пытанні пацвярджэння прафесійных статусаў навукоўцаў і настаўнікаў у Польшчы, афіліяцыі даследчыкаў для ўдзелу ў міжнародных праектах;
– рэгістрацыйныя і акрэдытацыйныя працэдуры, інтэграцыя ў фармальную адукацыйную прастору Польшчы;
– візавая падтрымка для беларускіх даследчыкаў;
– адукацыйная адаптацыя дзяцей ва ўмовах эміграцыі;
– патрэба ў беларускіх падручніках.
Святлана Ціханоўская:
«Нам вельмі важна зразумець, як сёння працуе асяроддзе беларускіх адукацыйных ініцыятываў, каб мы маглі эфектыўна адвакатаваць вашыя патрэбы перад міжнароднымі партнёрамі. Захаванне беларускай мовы, школаў, гісторыі, навуковай працы — гэта прынцыпова важныя рэчы для будучыні краіны. І я хачу выказаць вам словы падтрымкі і ўдзячнасці: у такіх складаных умовах вы знаходзіце сілы і моц працаваць у гэтым напрамку».
21/02/2026
ВБЎ віншуе з Міжнародным днём роднай мовы! ❤️
Родная мова — гэта не толькі словы. Гэта памяць, годнасць і спосаб заставацца сабой, дзе б мы ні былі. Яна з намі ў думках, у штодзённых размовах, у кнігах і песнях, у тым, як мы глядзім на свет.
Няхай яна будзе не толькі спадчынай продкаў, але і жывой сілай, якая аб’ядноўвае нас сёння і вядзе ў будучыню.
13/01/2026
Мы шмат працуем над тым, каб ВБЎ развіваўся і заставаўся карысным для беларускай супольнасці — але зрабіць гэта без вас немагчыма. Мы можам ведаць шмат, але дакладна не ведаем галоўнага: што патрэбна вам менавіта цяпер?
Каб нашы планы на 2026 год былі адказам на рэальныя патрэбы, нам вельмі важна пачуць ваш голас.
Калі вы калі-небудзь думалі:
— «крута было б, каб зрабілі курс пра ___»,
— «нам не хапае ведаў пра ___»,
— «ці могуць яны зрабіць ___?»
👉 гэта момант, каб сказаць.
Мы падрыхтавалі кароткі, але важны апытальнік.
Кожны адказ дапаможа нам:
✔️ запускаць менавіта тыя курсы, якія патрэбны
✔️ выбіраць тэмы, што маюць рэальную каштоўнасць
✔️ будаваць ВБЎ разам з вамі, а не дзесьці «ў адрыве ад жыцця»
Ваш голас уплывае на тое, якім будзе ўніверсітэт ужо заўтра.
Не адкладайце — раскажыце нам, што важна вам! 👉
АПЫТАЛЬНІК У наш час мы праходзім праз этап змены адукацыйных патрэбаў нашай мэтавай групы – беларускай супольнасці. Каб адукацыйныя планы і стратэгія ВБЎ стала адпавядала з...
28/12/2025
Заўтра, у пераднавагодні вечар можна крыху запаволіцца і пабыць разам. Запрашаем вас правесці гэты вечар з сэнсам на анлайн-сустрэчы «Кантрабанда надзеі» з Андрэем Хадановічам.
Гэта размова для тых, каму важныя словы, што падтрымліваюць, і думкі, якія даюць апору. Для тых, хто хоча завяршыць год не ў мітусні, а ў спакойнай, жывой і шчырай атмасферы.
Андрэй Хадановіч Andrej Khadanovich — паэт, перакладчык, літаратуразнавец, лаўрэат прэміі Польскага ПЭН-клуба і прэміі імя Карласа Шэрмана, аўтар 12 кніг паэзіі і кнігі для дзяцей.
Будзе цёпла, утульна і натхняльна — якраз тое, што хочацца напрыканцы года.
📅 29 снежня, 18:00
📝 Рэгістрацыя абавязковая:
https://volny-uni.eu/rehistratsyia-na-tvorchuju-sustrechu-z-andreem-khadanovicham
Далучайцеся — сустрэнем надыход новага года з думкай і надзеяй.
Kliknij tutaj, aby odebrać Sponsorowane Ogłoszenie.