19/06/2026
🎉 Сябры, сустракаемся на фестывалі “Пад чароўным дрэвам” ужо заўтра! Пачатак: 11:00.
📍 Прастора SODAS 2123 знаходзіцца ў раёне, якія называецца Rasų kolonija. Гэта гістарычная частка Вільні, квартал гарадскіх катэджаў дамовага таварыства канца XIX — пачатку XX ст. Займае каля 10 га ў цэнтры горада паміж раёнамі Расу, Зарэччам, Старым горадам. Межы раёна ўтвараюць вуліцы Друйская (Drujos), П. Вішынскага (P. Višinskio), Беластоцкая (Balstogės) і Росы (Rasų), а таксама чыгунка. Раён унесены ў Рэестр культурнай спадчыны Літвы.
🚍 Дабрацца да пляцоўкі фестывалю можна на аўтобусе (побач ёсць прыпынкі аўтобусаў нумар: 10, 11, 13, 31, 33, 34, 74, 89, N5), а таксама на аўтамабілі (ёсць бясплатныя паркоўкі побач з прасторай). Праз вуліцу Друйскую ((Drujos) ёсць пешаходны мост.
🌞 Далучайцеся, калі ласка! Надвор’е абяцае быць добрым, а праграма – насычанай і цікавай! 🤗
#асацыяцыябеларускіхбацькоў
#падчароўнымдрэвам
19/06/2026
🎉 Susitinkame festivalyje „Po stebuklingu medžiu“ jau rytoj! Pradžia – 11:00 val.
📍Kultūros kompleksas SODAS 2123 įsikūręs Rasų kolonijoje. Tai istorinis Vilniaus rajonas, įrašytas į Lietuvos kultūros paveldo registrą.
🚍 Festivalio vietą lengvai pasieksite viešuoju transportu – netoliese yra autobusų stotelės, kuriose stoja 10, 11, 13, 31, 33, 34, 74, 89 ir N5 maršrutai. Atvykstantiems automobiliu šalia komplekso yra nemokamos parkavimo vietos. Taip pat patogu ateiti pėsčiomis per Drujos gatvės pėsčiųjų tiltą.
🌞 Būtinai prisijunkite! Oras žada būti puikus, o programa – be galo gausi ir įdomi! 😊
18/06/2026
(Па-беларуску ⬇️➡️ ) 🎉 Festivalis jau poryt, todėl šiandien primename programą ir dalijamės erdvių žemėlapiu, kad būtų lengviau susiorientuoti, kur ir kas vyks! Ñ🎉
✅ Primename, kad festivalis vyks šeštadienį, birželio 20 d., erdvėje SODAS 2123 nuo 11:00 iki 19:00 val.
💛 Nuoširdžiai kviečiame prisijungti prie jaukios bendruomenės po stebuklingu medžiu! 🌳✨
☘️☘️☘️
🎉 Фестываль ужо паслязаўтра і сёння мы нагадаем праграму і падзелімся мапай пляцовак, каб вы лепей разумелі, дзе і што будзе адбывацца! 🎉
✅ Нагадаем, што фестываль адбудзецца ў прасторы Sodas2123 з 11:00 да 19:00 у суботу, 20 чэрвеня.
💛 Шчыра запрашаем далучацца да цёплай кампаніі пад чароўным дрэвам! 🌳✨
17/06/2026
(Па-беларуску ніжэй 👇🏻) 📣 Festivalis jau visai netrukus, todėl šiandien norime pristatyti dvi grupes, kurios pasirodys koncertinėje programoje 🎸
🔥 DINOZ gyvuoja jau apie 15 metų. Grupę įkūrė gitaristas ir vokalistas Arūnas Narkevičius bei bosistas Remigijus Valintas. Per šį laiką grupės sudėtis keitėsi, prie jos prisijungė ir kiti muzikantai. Šiuo metu DINOZ sudaro būgnininkas Olegas Dzenisenka bei gitaristas ir vokalistas Jurijus Nesterenka.
Grupės repertuare – pasaulyje gerai žinomi roko muzikos hitai, atliekami lietuvių kalba. Programoje taip pat skambės kelios Jurijaus Nesterenkos dainos baltarusių kalba ir jų vertimai į lietuvių kalbą.
🔥 7 Hills Universal Band susibūrė 2026 metais. Grupės pagrindą sudaro autorių duetas – Markas (Lietuva) ir Juris (Baltarusija); tokiais slapyvardžiais vadinasi visi grupės nariai.
Markas dainuoja, groja gitara ir kuria dainas lietuvių kalba. Juris atsakingas už muzikinę dalį – aranžuotes, kūrinių parengimą įrašams ir koncertams. Taip pat grupėje groja Kosmas (bosinė gitara), Arūnas (lūpinė armonikėlė) ir Lana (klavišiniai).
Grupė kuria ir atlieka įvairių roko muzikos žanrų programas: bliuzroką, kantri roką, regį, klasikinį roką ir rokenrolą.
Kviečiame jus birželio 20 dieną į SODAS 2123!
☘️☘️☘️
Фестываль ужо зусім хутка і сёння мы раскажам пра два гурты, якія выступяць падчас канцэртнай праграмы 🎸
🔥 Гурт DINOZ існуе каля 15 гадоў, яго стварылі гітарыст і вакаліст Арунас Наркевічус і басіст Рэмігіус Валінтас. Цягам часу склад гурта змяняўся, да яго далучаліся іншыя музыканты. На дадзены момант у DINOZ граюць бубнач Алег Дзенісенка і гітарыст і вакаліст Юры Несцярэнка. Рэпертуар складаецца з сусветна вядомых хітоў рок-музыкі на літоўскай мове. Таксама ў праграме некалькі песень Юрыя Несцярэнкі на беларускай і ў перакладзе на літоўскую.
🔥 Гурт “7 Hills Universal Band” сабраўся ў 2026 годзе. У аснове калектыва - дуэт аўтараў: Маркас (Літва) і Юрыс (Беларусь) - такія псеўданімы маюць усе удзельнікі. Маркас спявае, грае на гітары і піша песні на літоўскай мове. Юрыс адказвае за музычную частку - аранжыроўкі, апрацоўкі, падрыхтоўка да запісу і да канцэртных выступаў. Таксама ў гурце прымаюць удзел Космас - бас-гітара, Арунас - харп (губны гармонік), Лана - клавішныя. Гурт працуе над стварэннем праграм у розных жанрах рок-музыкі (блюз-рок, кантры-рок, рэгі, класічны рок і рок-н-рол).
📌 Чакаем вас 20 чэрвеня ў Sodas2123!
16/06/2026
(LT 🇱🇹 ⬇️) Самых актыўных і няўрымслівых мы запрашаем паспрабаваць свае сілы на майстар-класе ад Vilniaus Parkūro akademija на нашем фестывалі 20 чэрвеня ў SODAS 2123. І мы маем на ўвазе не толькі дзяцей і падлеткаў, але і дарослых 😉
✅ Паркур (ад франц. parkour - "дыстанцыя", "паласа перашкод") - гэта від спартыўнай дзейнасці, галоўны прынцып якога заключаецца ў перамяшчэнні і дасягненні патрэбнага месца як мага хутчэй і найбольш эфектыўна. Усё навокал успрымаецца як перашкоды, якія неабходна пераадольваць, абапіраючыся толькі на ўласныя фізічныя і разумовыя здольнасці.
📎 Паркур узнік у 1987 годзе. У паркуры выкарыстоўваюцца элементы гімнастыкі, лёгкай атлетыкі, баявых мастацтваў, білдэрынгу (пераадолення гарадскіх перашкод шляхам лазання) і іншых дысцыплін. Людзей, якія займаюцца паркурам, называюць трэйсерамі.
🤗 Таму запрашаем вас паспрабаваць сябе ў ролі трэйсера пад кіраўніцтвам спрактыкаванага трэнера!
👌🏻 Vilniaus parkūro akademija — спартыўная школа паркуру ў Вільні, якая праводзіць трэніроўкі для дзяцей, падлеткаў і дарослых.
☘️☘️☘️
LT 🇱🇹: Aktyviausius ir energingiausius festivalio dalyvius kviečiame išbandyti savo jėgas Vilniaus parkūro akademijos vedamoje edukacijoje. Ir turime omenyje ne tik vaikus bei paauglius, bet ir suaugusiuosius. 😊
✅ Parkūras (pranc. parkour – „distancija“, „kliūčių ruožas“) – tai sportinė veikla, kurios pagrindinis principas yra kuo greičiau ir efektyviau judėti bei pasiekti norimą vietą. Visa aplinka suvokiama kaip kliūtys, kurias reikia įveikti pasitelkiant savo fizinius ir protinius gebėjimus.
📎 Parkūras atsirado 1987 metais. Jame naudojami gimnastikos, lengvosios atletikos, kovos menų, boulderingo (laipiojimo per miesto kliūtis) ir kitų disciplinų elementai. Žmonės, užsiimantys parkūru, vadinami treiseriais.
🤗 Todėl kviečiame ir jus išbandyti save treiserio vaidmenyje, vadovaujant patyrusiam treneriui!
👌🏻 Vilniaus parkūro akademija – parkūro sporto mokykla Vilniuje, organizuojanti treniruotes vaikams, paaugliams ir suaugusiesiems.
15/06/2026
(LT 🇱🇹 ⬇️) Сябры, падчас фестывалю запрашаем вас зазірнуць у захапляльны свет тэхналогій, дзе ідэі ператвараюцца ў сапраўдныя рэчы!
🚀 На майстар-класе "Свет 3D-друку і робатаў LEGO" вы зможаце:
🔹 пазнаёміцца з працай 3D-друку і даведацца, як ствараюцца рэальныя рэчы з пластыка;
🔹 убачыць працэс друку ўжывую і даведацца нюансы 3D-мадэлявання (CAD) - ад ідэі да гатовай дэталі;
🔹 задаць любыя пытанні аб 3D-друку, мадэляванні і сучасных тэхналогіях;
🔹 пры жаданні паспрабаваць стварыць сваю простую 3D-мадэль і, калі дазволіць час, нават адправіць яе на друк!
🤗 Самыя цікаўныя ўдзельнікі змогуць атрымаць невялікую памятную цацку, надрукаваную на 3D-прынтары.
🎮 А яшчэ нас чакае знаёмства з робатам з LEGO на дыстанцыйным кіраванні – можна будзе пагуляць, пакіраваць і дазнацца, як ён зроблены: ад канструкцыі да электронікі і праграмавання.
🙌🏻 Прыходзьце глядзець, пытацца, спрабаваць і натхняцца тэхналогіямі разам! Майстар-клас арыентаваны на дзяцей і падлеткаў, але запрашаем далучацца і дарослых ☺️
☘️☘️☘️
🚀 Kviečiame pasinerti į įdomų technologijų pasaulį, kuriame idėjos virsta tikrais daiktais!
👌🏻 Mūsų dirbtuvėse galėsite:
🔹 susipažinti su 3D spausdinimo technologija ir sužinoti, kaip iš plastiko gimsta įvairūs daiktai;
🔹 gyvai pamatyti spausdinimo procesą ir sužinoti daugiau apie 3D modeliavimą (CAD) – nuo pirmosios idėjos iki pagamintos detalės;
🔹 užduoti visus rūpimus klausimus apie 3D spausdinimą, modeliavimą ir šiuolaikines technologijas;
🔹 norintys galės pabandyti sukurti savo paprastą 3D modelį ir, jei užteks laiko, net išspausdinti jį 3D spausdintuvu!
🤗 Smalsiausių dalyvių lauks nedidelė atminimo dovanėlė – 3D spausdintuvu atspausdintas žaisliukas.
🎮 Taip pat susipažinsime su nuotoliniu būdu valdomu LEGO robotu – galėsite jį išbandyti, valdyti ir sužinoti, kaip jis sukurtas: nuo konstrukcijos iki elektronikos bei programavimo.
💛 Ateikite, klauskite, išbandykite ir atraskite technologijų pasaulį kartu su mumis!
#падчароўнымдрэвам #асацыяцыябеларускіхбацькоў #беларусыўлітве
14/06/2026
(LT 🇱🇹 ⬇️) Некалькі традыцыйных майстар-класаў будуць чакаць вас на нашым фестывалі 20 чэрвеня ў прасторы SODAS 2123
💚 Два з іх будуць разлічаны на дарослых. Разам з майстрыцай Аўшрой Aušros sodai можна будзе сплесці з травы падстаўкі на стол, а пад кіраўніцтвам майстрыцы Ігнеборге Ingeborge Art Studio – паспрабаваць скуру, як матэрыял, і зрабіць футарал для тэлефона альбо для пластыкавых картак.
💛 На трэцім майстар-класе, з майстрыцамі Яўгеніяй і Марыяй, можна будзе зрабіць з саломы павука, пацеркі альбо птушачку. Гэты майстар-клас - сямейны, то бок дзецям да 8 гадоў спатрэбіцца дапамога дарослых, а старэйшыя ўжо дадуць рады самі. Дарослыя без дзяцей таксама запрашаюцца да ўдзелу ☺️
👌🏻 Паралельна з майстар-класамі мы запланавалі розныя актыўнасці для дзяцей, каб вы маглі засяродзіцца на сваіх вырабах.
☕ Майстар-класы будуць адбывацца ў памяшканні кавярні, дзе, акрамя іншага, можна будзе выпіць кавы/гарбаты і падсілкавацца.
☘️☘️☘️
🤲🏻 Festivalyje bus proga šiek tiek sulėtinti tempą ir sudalyvauti vienose iš trijų tradicinių amatų dirbtuvių.
💚 Suaugusiesiems siūlysime net dvejas dirbtuves. Kartu su meistre Aušra aušgalėsite nusipinti iš žolės stalo padėkliukus, o meistrės Igneborgės dirbtuvėse išbandysite odą kaip kūrybinę medžiagą ir pasigaminsite dėklą telefonui arba plastikinių kortelių dėklą.
💛 Trečiosiose dirbtuvėse kartu su meistrėmis Jauhenija bei Marija galėsite iš šiaudų pasigaminti tradicinį sodą, paukštelį arba šiaudinius karolius. Tai šeimoms skirtos dirbtuvės: vaikams iki 8 metų prireiks suaugusiųjų pagalbos, o vyresnieji jau puikiai susitvarkys patys. Žinoma, laukiami ir suaugusieji be vaikų 🙂
👌🏻 Kol vyks dirbtuvės, vaikams bus siūlomos įvairios veiklos, todėl galėsite ramiai susitelkti į savo kūrybinius darbus.
☕ Dirbtuvės vyks kavinės erdvėje, kur taip pat bus galima išgerti kavos ar arbatos ir užkąsti.
13/06/2026
🎶 Festivalio koncertinę programą pradės choras NAVOKAL Navokal – baltarusių choras Vilniuje, vienijantis žmones per meilę muzikai, baltarusių kalbai ir bendrystei.
✨ Per pusantrų metų gyvavimo choras dalyvavo daugiau nei 15 koncertų, festivalių ir kultūrinių renginių Lietuvoje.
👏🏻 NAVOKAL aktyviai įsitraukia į šalies kultūrinį gyvenimą, nuolat koncertuoja miesto šventėse, labdaros ir bendruomeniniuose renginiuose, kurdamas dialogą tarp baltarusių ir lietuvių bendruomenių per muziką, bendrus projektus ir kultūrinius mainus.
💛 NAVOKAL – tai ne tik dainavimas. Tai draugystė, palaikymas ir galimybė puoselėti baltarusių kultūrą toli nuo namų.
🎶 Festivalyje choras atliks keletą kūrinių iš savo repertuaro, įskaitant dainas lietuvių kalba, ir pasidalins chorinio daugiabalsiškumo grožiu!
☘️☘️☘️
🎶 Канцэртную праграму на фестывалі адкрые хор NAVOKAL. Гэта беларускі хор у Вільні, які аб’ядноўвае людзей вакол любові да музыкі, беларускай мовы і супольнасці 💛
✨ За паўтары гады існавання хор узяў удзел больш чым у 15 канцэртах, фестывалях і культурных імпрэзах Літвы.
👏🏻 NAVOKAL актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці краіны, рэгулярна выступае на гарадскіх святах, дабрачынных і супольнасных мерапрыемствах, ствараючы дыялог паміж беларускай і літоўскай супольнасцямі праз музыку сумесныя праекты і культурны абмен.
💛 NAVOKAL - гэта не толькі пра спевы, гэта пра сяброўства, падтрымку і магчымасць захоўваць беларускую культуру далёка ад дома.
🎶 На фестывалі хор прадставіць некалькі кампазіцый са свайго рэпертуару, у тым ліку на літоўскай мове, і падзеліцца прыгажосцю харавога шматгалосся.
12/06/2026
(Па-беларуску ⬇️) 📣 Mieli draugai, su džiaugsmu pristatome baltarusių ir lietuvių šeimų festivalio „Po stebuklingu medžiu“ programą! 📣
🟥 Didžioji salė
11:30 - Iškilmingas atidarymas
13:00 - Susitikimas su lietuvių ir baltarusių rašytojais (Jurga Vilė, Virgis Šidlauskas, Aušra Kiudulaitė, Hanna Jankuta, Andrej Skurko, Lizaveta Liankevič) (skirta visai šeimai)
14:00 - Virgio Šidlausko literatūrinis-muzikinis pasirodymas (skirta vaikams ir paaugliams)
15:00 - Meninės ir literatūrinės dirbtuvės (Aušra Kiudulaitė, Lizaveta Liankevič, Darja Roskač) (skirta vaikams ir paaugliams)
17:00-18:00 - Koncertas („Navokal“, Anna Sharifa ir Denisas Murašovas, „7 Hills Universal Band“, grupė „DINOZ“)
📌 Už Lizos Liankevič dalyvavimą dėkojame Tarptautinei baltarusių rašytojų sąjungai Bellit.info - усё пра беларускую літаратуру
📌 Festivalio metu galėsite įsigyti baltarusių ir lietuvių vaikų autorių knygų.
🟨 Kavinė / Kūrybinės dirbtuvės
11:00-14:00 - Šiaudinių sodų dirbtuvės, meistrė Jevgenija (skirta visai šeimai)
12:00-14:00 - Odos amatų dirbtuvės, meistrė Ingeborgė (skirta suaugusiems)
14:00-16:00 - Žolynų dirbtuvės, meistrė Aušra (skirta suaugusiems)
14:30-17:00 - 3D spausdinimo dirbtuvės, Pavelas (skirta vaikams ir paaugliams)
🟩 Kiemelis
11:00-11:30 - Grupė „Oira“ (dainos, žaidimai ir šokiai visai šeimai)
12:00-13:00 - Parkūro dirbtuvės su „Vilniaus Parkūro akademija“ (skirta vaikams ir paaugliams)
12:00-15:00 - DJ pasirodymas
15:00-16:00 - Grupė „Oira“ (dainos, žaidimai ir šokiai visai šeimai)
16:00-16:30 - Gatvės teatras „Vir“
17:00-18:00 - Žaidimai su knygos „Нa-Нei-Нo“ kūrėjais (skirta visai šeimai)
18:00-19:00 - Kultūrinis-istorinis protmūšis su istorike ir tyrinėtoja Paulina Skurko (skirta visai šeimai)
📌 Viso metu – paroda „Vilnius baltarusių menininkų akimis“ (su Gudu kultūros draugijos Lietuvoje parama)
🟧 Pavėsinė ir krosnis
13:30-15:00 - Kūrybinės dirbtuvės „Kepame picą!“ su kepykla „Dvi bandelės“ (skirta visai šeimai)
📌 Programoje galimi pakeitimai
☘️☘️☘️
📣 Шаноўнае спадарства, мы рады анасаваць праграму фестывалю «ПАД ЧАРОЎНЫМ ДРЭВАМ» 📣
🟥 Вялікая зала
11:30 - Урачыстае адкрыццё
13:00 - Сустрэча з беларускімі і літоўскімі пісьменнікамі: Ганна Янкута, Андрэй Скурко, Лізавета Лянкевіч, Юрга Віле, Віргіс Шыдлаўскас, Аўшра Кюдулайтэ (для ўсёй сям’і)
14:00 - Літаратурна-музычная імпрэза Віргіса Шыдлаўскаса (для дзяцей і падлеткаў)
15:00 - Мастацка-літаратурныя майстар-класы: Лізавета Лянкевіч, Аўшра Кюдулайтэ, Дар’я Роскач (для дзяцей і падлеткаў)
17:00-18:00 - Канцэрт: “Navokal”, Ганна Шарыфа і Дзенісас Мурашовас, “7 Hills Universal Band”, “DINOZ”
📌 Падчас фестывалю будзе працаваць стэнд кнігарні “Гартайка”, а таксама можна будзе купіць кнігі літоўскіх аўтараў
📌 За ўдзел у літаратурных імпрэзах Лізы Лянкевіч дзякуем Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў
🟨 Кавярня/майстар-класы
11:00-14:00 - майстар-клас “Салома”: майстрыца Яўгенія (для ўсёй сям’і)
12:00-14:00 - майстар-клас “Вырабы са скуры”: майстрыца Інгеборге (для дарослых)
14:00-16:00 - майстар-клас “Пляценне з травы”: майстрыца Аўшра (для дарослых)
14:30-17:00 - майстар-клас “3D-друк”: Павал (для дзяцей і падлеткаў)
🟩 Падворак
11:00-11:30 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і)
12:00-13:00 - майстар-клас па паркуры: “Vilniaus Parkuro Akademija” (для дзяцей і падлеткаў)
12:00-15:00 - музыка ад дыджэя
15:00-16:00 - гурт “Ойра”: спевы, гульні, танцы (для ўсёй сям’і)
16:00-16:30 - вулічы тэатр “Вір”
17:00-18:00 - гульні ад стваральнікаў кнігі “Ха-Хэй-Хо” (для ўсёй сям’і)
18:00-19:00 - культурна-гістарычны квіз: гісторык і даследчыца Паўліны Скурко (для ўсёй сям’і)
📌 Увесь час - выстава «Вільня вачыма беларускіх мастакоў» (пры падтрымцы Таварыства беларускай культуры)
🟧 Альтанка і печ
13:30-15:00 - майстар-клас “Гатуем піцу!”: літоўска-беларуская пякарня “Dvi Bandelės” (для ўсёй сям’і)
📌 Увага: у праграме магчымыя змены
11/06/2026
(Па-беларуску ніжэй⬇️) 📣 Šiandien pasakojame apie vieną svarbiausių festivalio erdvių – literatūros aikštelę! 📚
✨ Pakvietėme nuostabias baltarusių ir lietuvių autores bei autorius ir labai džiaugiamės tokia kompanija. Laukiame vaikų ir tėvų, kad kartu pasikalbėtume apie tai, kaip gimsta vaikų knygos ir istorijos, iš ko jos išauga, bei palygintume šiuos procesus baltarusių ir lietuvių literatūrose.
✅ Pas mus svečiuosis:
📗 Jurga Vilė – rašytoja, vertėja. Kartu su iliustruotoja Lina Itagaki sukūrė vieną žinomiausių lietuviškų knygų paaugliams – „Sibiro haiku“, kuri aktyviai verčiama į įvairias pasaulio kalbas.
📙 Hanna Jankuta – rašytoja, poetė, vertėja. Vieno žinomiausių šiuolaikinės baltarusių vaikų literatūros personažų – Katino Šproto – autorė. Verčia grožinę ir vaikų literatūrą iš lenkų ir anglų kalbų.
📘 Virgis Šidlauskas – rašytojas, vaikų žurnalo „Laimiukas“ vyriausiasis redaktorius, muzikantas. Kelių knygų vaikams ir paaugliams autorius.
📘 Andrej Skurko – poetas, vertėjas. Kelių vaikams skirtų poezijos rinkinių autorius. Verčia vaikų poeziją ir prozą iš lenkų ir anglų kalbų.
📘 Lizaveta Liankevich – dailininkė, iliustruotoja. Dukart pelniusi Ciotkos premiją už geriausią knygą vaikams ir paaugliams dailės kategorijoje. Dirba tiek su mažiesiems, tiek paaugliams skirtomis knygomis, kuria iliustracijas baltarusių literatūros klasikos kūriniams. Už Lizavetos dalyvavimą festivalyje dėkojame Tarptautinei baltarusių rašytojų sąjungai.
📗 Aušra Kiudulaitė – dailininkė, iliustruotoja. Vienas žinomiausių jos darbų – kartu su rašytoja Evelina Daciūte sukurta knyga „Laimė yra Lapė“. Knygos su Aušros iliustracijomis išverstos į daugiau nei 30 kalbų.
🎶 Po pokalbio mūsų lauks Virgio Šidlausko muzikinis-literatūrinis pasirodymas! Bus interaktyvu ir smagu!
🎨 Vėliau galėsite dalyvauti Aušros Kiudulaitės ir Lizavetos Liankevich kūrybinėse dirbtuvėse ir susikurti savo vizualinius personažus. Vyresni vaikai kartu su mokytoja ir poete Darja Roskač galės sukurti savo trumpą istoriją.
📚 Festivalio metu taip pat galėsite įsigyti knygų ir gauti autorių bei autorių autografus. Veiks knygyno "Hartajka" stendas! 📖✨
💛 Kviečiame susitikti birželio 20 d. kultūros erdvėje SODAS 2123, kur vyks festivalis!
☘️☘️☘️
📣 Сёння расказваем пра адну з ключавых кропак фестывалю – літаратурную пляцоўку! 📚
✨ Мы запрасілі выдатных беларускіх і літоўскіх аўтарак і аўтараў і вельмі ўсцешаныя такой кампаніі. Чакаем дзяцей і бацькоў, каб разам пагаварыць, як узнікаюць, з чаго вырастаюць дзіцячыя кнігі і гісторыі, і параўнаць гэтыя працэсы ў беларускай і літоўскай літаратурах.
✅ Да нас завітаюць:
📘 Юрга Віле – пісьменніца, перакладчыца. Разам з ілюстратаркай Лінай Ітагакі стварыла адну з найвядомейшых літоўскіх кніг для падлеткаў – “Сібірскія хайку" ("Sibiro haiku"), якая актыўна перакладаецца на іншыя мовы.
📙 Ганна Янкута – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка аднаго з самых вядомых персанажаў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры – Ката Шпрота. Перакладае, у тым ліку дзіцячую літаратуру, з польскай і англійскай моваў.
📗 Андрэй Скурко – паэт, перакладчык. Аўтар некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей. Перакладае дзіцячую паэзію і прозу з польскай і англійскай.
📙 Віргіс Шыдлаўскас – пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Laimiukas”, музыкант. Аўтар некалькіх кніг для дзяцей і падлеткаў.
📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў у мастацкай намінацыі. Працуе як з кнігамі для маленькіх, так і з падлеткавай літаратурай. Стварае ілюстрацыі для беларускіх класічных твораў. За ўдзел Лізы ў фестывалі дзякуем Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў.
📗 Аўшра Кюдулайтэ – мастачка, ілюстратарка. Адна з найвядомейшых яе прац – кніга “Шчасце – гэта ліса” ("Laimė yra Lapė") разам з пісьменніцай Эвелінай Дацютэ. Кнігі з ілюстрацыямі Аўшры перакладзены на 30 моваў.
✅ Пасля гутаркі нас чакае музычна-літаратурны выступ Віргіса Шыдлаўскаса! Будзе інтэрактыўна і весела!
🎨 А затым можна паўдзельнічаць у майстар-класах ад Аўшры Кюдулайтэ і Лізы Лянкевіч і стварыць сваіх візуальных персанажаў. Старэйшыя дзеці змогуць стварыць сваю невялічкую гісторыю разам з выкладчыцай і паэткай Дар’яй Роскач.
📚 Падчас фестывалю вы зможаце купіць і падпісаць кнігі ў аўтарак і аўтараў! Будзе працаваць стэнд ад кнігарні "Гартайка".
💛 Чакаем вас 20 чэрвеня ў культурнай прасторы Sodas2123!