Dissidentby

Website Kontaktieren Sie die Schule/Universität

Dissidentby Kontaktinformationen, Karte und Wegbeschreibungen, Kontaktformulare, Öffnungszeiten, Dienstleistungen, Bewertungen, Fotos, Videos und Ankündigungen von Dissidentby, Berlin.

dissidentby.com
Рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Калі вы ў Беларусі, не лайкайце, не каментуйце і не рабіце рэпосты нашых публікацый.

‼️ Спіс «экстрэмістаў» не абнаўляецца ўжо тры тыдніАпошнія гады МУС абнаўляў так званы спіс «экстрэмістаў» кожную пятніц...
12/10/2026

‼️ Спіс «экстрэмістаў» не абнаўляецца ўжо тры тыдні

Апошнія гады МУС абнаўляў так званы спіс «экстрэмістаў» кожную пятніцу. Але 25 верасня чарговае абнаўленне з'явілася на сайце і амаль адразу знікла.

З таго часу не было апублікавана ніводнага новага спіса, а на самім сайце вісіць спіс з апошнім абнаўленнем ад 18 верасня і паведамленне аб тэхнічнай памылцы.

Тое, што абнаўленні перасталі публікаваць, не азначае, што людзей перасталі туды ўносіць. Хутчэй, інфармацыю пра рэпрэсіі сталі хаваць ад публічнасці яшчэ больш.

Сёння пра новыя затрыманні, суды і прысуды мы можам даведацца амаль толькі ад вас — родных, сяброў, калег, суседзяў затрыманых.

📩 Калі вы ведаеце пра палітычны пераслед — затрыманне, суд, прысуд, — дашліце нам інфармацыю праз сайт:

- https://dissidentby.com/by/contacts
- stayrebel.fun/contacts — без VPN

🔻 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іцУ міжнародным навуковым часопіс...
08/10/2026

🔻 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц

У міжнародным навуковым часопісе Torture, які выдае Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў IRCT, выйшла даследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне з былымі беларускімі палітвязн:іцамі пасля 2020 года.

📌 Яго падрыхтавала міждысцыплінарная каманда розных спецыялістаў, у тым ліку:

• псіхіятр Уладзімір Пікірэня
• заснавальніца Dissidentby Марына Касінерава
• псіхалагіня Юлія Лагвіненка
• прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта Андрэас Мэркер, які шмат гадоў даследуе наступствы палітычнага зняволення ў Еўропе

У даследаванні ўдзельнічалі 77 былых палітвязн:іц, якія пасля вызвалення былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Людзей апытвалі хутка пасля выезду. Гэта важна, бо большасць даследаванняў палітычнага зняволення ў свеце апісваюць досвед людзей праз гады і нават дзесяцігоддзі.

Галоўныя вынікі — у картках 🔽

Навуковая публікацыя — гэта больш чым сведчанне. Гэта доказная база, сабраная па навуковай метадалогіі, на якую могуць абапірацца лекары, псіхолагі, юрысты і міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто знайшоў сілы падзяліцца сваім досведам ❤️‍🩹

❗️16 кастрычніка над заснавальнікамі нашай арганізацыі пачнецца завочны суд28 жніўня супраць Марыны і Вячаслава Касінера...
07/10/2026

❗️16 кастрычніка над заснавальнікамі нашай арганізацыі пачнецца завочны суд

28 жніўня супраць Марыны і Вячаслава Касінеравых распачалі спецыяльную (завочную) крымінальную вытворчасць.

📌 Цяпер жа стала вядома, што пасяджэнне ў судзе Заводскага раёна Мінска прызначана на 16 кастрычніка.

Улады прад’яўляюць наступныя абвінавачванні:

- ч.1 ст.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання
- ч.4 ст.16 і ч.3 ст.130 — распальванне сацыяльнай варожасці ў ролі арганізатараў
- ч.4 ст.16 і ст.369-1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у ролі арганізатараў
- ч.4 ст.16 і ч.1 ст.368 — абраза Прэзідэнта ў ролі арганізатараў
- ч.2 ст.361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Марыне дадаткова інкрымінуюць паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім.

Усё гэта — за нашу праваабарончую працу. Але мы, як і раней, працягваем працаваць: дапамагаем палітвязням і іх сем'ям, вядзем маніторынг рэпрэсій і адстойваем правы беларуса:к, якія пацярпелі ад рэжыму. Ніводзін з нашых праектаў не спыняецца.

Калі вы хочаце падтрымаць нас — падтрымайце палітвязняў на нашым сайце: станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай, дапамажыце сабраць пасылку, напішыце ліст, дашліце нам падрабязнасці гісторыі.

https://stayrebel.fun/by

Дзякуй, што застаецеся неабыякавымі ♥️

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных

🗓 На гэтым тыдні ў нас толькі адна сустрэча самападтрымкі разам з «Вольнымі», і яна ўжо заўтра.Некалькі месяцаў мы ладзі...
06/10/2026

🗓 На гэтым тыдні ў нас толькі адна сустрэча самападтрымкі разам з «Вольнымі», і яна ўжо заўтра.

Некалькі месяцаў мы ладзілі такія сустрэчы для тых, хто прайшоў праз зняволенне і рэпрэсіі. Гэты цыкл падыходзіць да канца, і мы хочам завяршыць яго тым, з чаго пачыналі, — размовай пра ПТСР.

Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-небудзь дадому? Якой будзе будучыня?

Нявызначанасць, міграцыя, посттраўматычны досвед — гэта, бадай, найбольш актуальныя праблемы для людзей пасля вызвалення. Таму на апошняй сустрэчы пагаворым пра тое, як жыць у нявызначанасці і як будаваць сваё жыццё далей.

Абмяркуем ⤵️

- як нявызначанасць уплывае на псіхіку
- чаму яна так знясільвае
- дзе шукаць адчуванне ўстойлівасці, калі знешніх гарантый няма
- якія ўнутраныя і знешнія рэсурсы дапамагаюць захоўваць апору і рухацца далей

✏️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog

*Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах.

Дата: 7 кастрычніка, серада
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн

Гатовых адказаў, на жаль, няма ні ў кога. Але і заставацца з усім гэтым сам-насам таксама не абавязкова. Давайце падумаем разам, што рабіць далей 💔

Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх!

🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 9 чалавек:1. Кірыл Сасноўскі (прызнаны постфактум)2. Сяргей Шынгірэй (п...
05/10/2026

🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 9 чалавек:

1. Кірыл Сасноўскі (прызнаны постфактум)
2. Сяргей Шынгірэй (прызнаны постфактум)
3. Дзмітрый Дзік
4. Андрэй Цішкоў
5. Андрэй Мацюк
6. Максім Семянчанка
7. Яўген Дзяруноў
8. Дзмітрый Рудакоў
9. Віктар Масько

Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 4 асобы, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Рэпрэсіі ў краіне працягваюцца, і шмат хто застаецца за кратамі гадамі. Сёння 1000-ы дзень зняволення для Максіма Джуманіязава, Зміцера Басько і Юрыя Юркова.

🗓 А яшчэ сёння гадавіна Маршу мудрасці. У 2020 годзе пенсіянеры выйшлі на вуліцы, каб падтрымаць пратэсты, і для многіх з іх гэта скончылася пераследам.

📌 Сёння палітзняволенымі ў Беларусі застаюцца 25 пенсіянераў і пенсіянерак. На мінулым тыдні мы расказвалі пра іх падрабязна, запрашаем яшчэ раз зазірнуць у гэты пост.

Вы можаце ім дапамагчы: стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай, сабраць пасылку, напісаць ліст, даслаць нам падрабязнасці гісторыі.

https://dissidentby.com/by/parcels

Дзякуй за вашу падтрымку 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных

У гэтым пасце мы звяртаемся да ўсіх, хто прайшоў праз зняволенне ⤵️Памятаеце, як вы радаваліся кожнаму лісту за кратамі?...
02/10/2026

У гэтым пасце мы звяртаемся да ўсіх, хто прайшоў праз зняволенне ⤵️

Памятаеце, як вы радаваліся кожнаму лісту за кратамі? І як цёпла было даведацца, што ўвесь гэты час вас хтосьці чакаў?

Цяпер на волі вы. І менавіта вы можаце падарыць гэты маленькі кавалачак радасці таму, хто яшчэ там 💔

Вестачка ад тых, хто ўжо атрымаў ліст:

«Дзякую. Лісты, як вы ведаеце, знішчалі і з красавіка 2022 нам не перадавалі. Прыемна ведаць, што нехта пісаў і падтрымліваў. Нават праз гады прыемна. Асабліва калі я зноў у выгнанні... Дзякую»

🔻 1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей. Да гэтай даты мы сабралі статыстыку палітычнага пераследу людзей пенс...
01/10/2026

🔻 1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей.

Да гэтай даты мы сабралі статыстыку палітычнага пераследу людзей пенсійнага ўзросту 🔽

↳ прынамсі 153 чалавекі сутыкнуліся з пераследам
↳ 25 з іх і сёння за кратамі
↳ 18 мелі або маюць праблемы са здароўем
↳ 121 чалавек — у спісе «экстрэмістаў»
↳ 24 — у спісе «тэрарыстаў»

Гэта толькі тыя выпадкі, пра якія мы ведаем. Рэальныя лічбы могуць быць большымі.

🎁 Павіншуйце палітзняволеных з днём нараджэння!У наступным месяцы ажно 71 чалавек будзе святкаваць дзень народзінаў у зн...
30/09/2026

🎁 Павіншуйце палітзняволеных з днём нараджэння!

У наступным месяцы ажно 71 чалавек будзе святкаваць дзень народзінаў у зняволенні.

Як можна іх павіншаваць?

🔻 даслаць ліст або тэлеграму праз наш сайт: https://stayrebel.fun/by/letter
🔻 правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце
🔻 дапамагчы сабраць перадачу: https://stayrebel.fun/by/parcels
🔻 зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі!): https://stayrebel.fun/by/support

👀 Спіс людзей, якія святкуюць народзіны ў версні – на нашым сайце:
https://stayrebel.fun/by/birthdays?month=10

❕ Калі ласка, правяряйце месцазнаходжанне чалавека перад адпраўкай лістоў – яно можа змяніцца.

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвай VPN | Чысці кэш | Не пакідай свае асабістыя даныя

5 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАБОЙСТВА АНДРЭЯ ЗЕЛЬЦАРАСёння роўна пяць гадоў з таго дня, як 28 верасня 2021 года ў кватэры на вуліцы Як...
28/09/2026

5 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАБОЙСТВА АНДРЭЯ ЗЕЛЬЦАРА

Сёння роўна пяць гадоў з таго дня, як 28 верасня 2021 года ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ быў забіты Андрэй Зельцар. Яму быў 31 год. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.

«Справа Зельцара» на гэтым не скончылася. Людзей пачалі затрымліваць і судзіць за каментары пра гэтую гісторыю ў сацсетках. Ім прызначалі тэрміны ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў.

❗️Усяго мы зафіксавалі 137 чалавек, рэпрэсаваных па гэтай справе.

Жонка Андрэя, Марыя Успенская, была ў кватэры разам з ім. Яе затрымалі ў той жа дзень.

У траўні 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі. Яе абвінавачвалі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка падчас выканання службы, здзейсненым спосабам, небяспечным для іншых людзей. Справу разглядалі ў асаблівым парадку — як у дачыненні да чалавека з псіхічным разладам.

❗️ У чэрвені 2022 года суд пастанавіў прымяніць да Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары да акрыяння.

Паводле звестак праваабаронцаў, Марыя знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках (хутчэй за ўсё, і дагэтуль). Больш пра яе амаль нічога не вядома: праз пяць гадоў нават яе брат не ведае, у якім яна стане.

У Марыі ёсць непаўналетні сын, якога яны з Андрэем гадавалі разам.

Мы памятаем Андрэя, Марыю і ўсіх, для каго іх гісторыя абярнулася рэпрэсіямі.

🔻 Усе, каго пераследавалі па гэтай справе: https://stayrebel.fun/prisoners?categories%5B%5D=4&sort=political%7Cdesc&limit=15
🔻 Старонка Марыі: https://stayrebel.fun/prisoners/mariya-viktorovna-uspenskaya

Adresse

Berlin

Benachrichtigungen

Erfahren Sie als Erste/r von Neuigkeiten und Aktionen: Wir schicken Ihnen eine E-Mail, wenn Dissidentby etwas veröffentlicht. Ihre E-Mail-Adresse wird für keinen anderen Zweck verwendet, und Sie können sich jederzeit abmelden.

Kontaktieren Sie Die Schule/Universität

Nachricht an Dissidentby senden:

Verknüpfungen

Teilen