Міжнародная летняя школа беларусістыкі

  • Home
  • Belarus
  • Minsk
  • Міжнародная летняя школа беларусістыкі

Міжнародная летняя школа беларусістыкі Афіцыйная старонка Міжнароднай летняй школы беларусі? International Summer School of Belarusian Studies in Minsk
(1)

Address

Маскоўская, 15
Minsk
220007

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Міжнародная летняя школа беларусістыкі posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The School

Send a message to Міжнародная летняя школа беларусістыкі:

Shortcuts

Share

Category

International Summer School of Belarusian Studies in Minsk - Міжнародная летняя школа беларусістыкі

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме з 17 па 28 жніўня 2020 года.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ШКОЛЫ ПРАДУГЛЕДЖВАЕ: – мэтанакіраваную адукацыйную праграму для кожнай групы навучэнцаў (прадстаўнікоў дыпламатычных місій у краінах свету і членаў іх сямей; беларусаў замежжа; замежных студэнтаў, магістантаў, аспірантаў і іншых асоб, зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай; выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай (другой); дзяцей); – узроўневую моўную падрыхтоўку (праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы); – лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў па пытаннях і праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі; – разнастайную культурную праграму: анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА ШКОЛЫ прадугледжвае анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах краіны, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.

АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ЎЗНЁСАК: – 5-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі – 100 еўра; – адукацыйная праграма “Дзіцячая летняя школа беларусістыкі” – 50 еўра; – адукацыйная праграма “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў” – 150 еўра; – адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» – 150 еўра.