Мова Нанова - Магілёў

Мова Нанова - Магілёў

Share

Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Мова Нанова - Магілёў, Education, Зав. Чкалава 16, .

Суполка Укантакце - vk.com/movananova.mahilyow
Заняткі праходзяць па аўторках, па адрасе Зав. Чкалава 16 (ГЦ "Кола сяброў").
ЯК ЗНАЙСЦІ ГЦ "КОЛА СЯБРОЎ"? - http://goo.gl/sJUeGE

Photos from Мова Нанова - Магілёў's post 09/02/2022

Пакуль у Магілёве не стала, як у Гародні - без снегу - зляпілі з малымі снегавічка. Добрая сёлета выдалася зіма: нярэдка на дварэ была пагода!

Photos from Мова Нанова - Магілёў's post 08/02/2022

Мова вакол нас: падчас падарожжа ў Гародню, натуральна, звяртаў увагу на знешняе моўнае афармленне - і пабачыў нямала цікавага і прыемнага!

Photos from Мова Нанова - Магілёў's post 07/02/2022

Гародня - вельмі блізкі мне абласны цэнтр, які штогод наведваю з вялікім задавальненнем. Вось і сёння ўпершыню сёлета з кароткім візітам прыехаў у горад, дзе нараджаюцца легенды. Прагуляўся па вуліцы Дзяржынскага, каб пастаяць на месцы, дзе калісьці здымаўся фільм "Белыя Росы", пахадзіў па вуліцы Горкага, дзе столькі разоў бегаў марафон Дружбы Гародня-Друскенікі, сустрэўся з Аляксеем Чамаданавым - старшынёй класнага бегавога клуба "Run4fun" - візіт атрымаўся!

07/02/2022
26/01/2022

Зіма - магчымасць пабегаць па вадзе! У дадзеным выпадку - па лёдзе Пячэрскага возера па дарозе дадому.

25/01/2022

З горада ў горад праз вёску! З працы дадому бягу часцяком праз Гарадшчыну: у яе ваколіцах шмат вуліц названа ў гонар беларускіх пісьменнікаў і паэтаў! Якраз спыніўся на мяжы горада і вёскі - сена на асфальце не пабачыў, але нешта падобнае адчуў.

24/01/2022

Вельмі рады быў сустрэчы з сваімі выпускніцамі і карэспандэнткамі гімназічнай газеты Насцяй і Лерай! Рады, што ім спадабалася маё новае месца працы - школа "Канкорд"!

Photos from Мова Нанова - Магілёў's post 22/01/2022

Сёння чарговы раз прыняў удзел у Х адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы masters. Як і год таму, бег 800 і 400 м. У сваёй узроставай катэгорыі атрымалася стаць другім на 400 м (1'01") і чацвёртым на 800 м (2'17"). Прыемнага, што крыху палепшыў мінулагоднія вынікі. Быў рады сустрэчы са знаёмымі і сябрамі!

16/01/2022

"Вуліцы і вулачкі Магілёва". #5 Там жа, на мяжы з Гарадшчынай ёсць і даволі выцягнутая (770 м) вуліца Янкі Журбы. Ураджэнец Віцебшчыны, Іван Івашын (сапраўднае імя пісьменніка) у 1927-1933 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы ў Магілёўскім педвучылішчы.
Зaлaцicты вeчap дaгapae,
Ўcё пypпypaм зaxaдy aблiтa.
Byнь icкpыццa, пaлымнee pэчкa.
Зa paкoй, нa ўзгopкy, дpэмлe жытa.
Дамоў на вуліцы пакуль няшмат, але адзін, дзе напісана прозвішча паэта, знайшоў! Scripta manent!

15/01/2022

А вось і першая прачытаная сёлета кніга - падарунак на юбілей) Канечне, як даўняму заўзятару "Ліверпуля" мне было вельмі цікава чытаць кнігу Стывена Джэрарда - аднаго з найбольш моцных гульцоў каманды, які доўгі час быў яе капітанам!

Want your school to be the top-listed School/college?

Website